Трагедыя адбылася ў чацьвер раніцай, каля 06:15 па мясцовым часе. На борце знаходзіліся 130 маракоў.
Каля паловы сябраў экіпажу эвакуяваныя. Лёс прыкладна паўтара дзясятка чалавек яшчэ высьвятляюць. На маразільным траўлеры знаходзіліся грамадзяне Расеі, Украіны, Літвы і іншых дзяржаў.
Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай аварыі стала сутыкненьне з дрэйфуючай глыбай лёду. Тэмпэратура вады ў месцы здарэньня — каля нуля градусаў.
Вялікі аўтаномны маразільны траўлер «Далёкі Ўсход» быў прыпісаны да порта Нявельск на Сахаліне. Яго даўжыня складае больш за 100 мэтраў. З 1974 году было выпушчана каля 120 такіх судоў. Яны прызначаныя для лоўлі рыбы, яе хуткай замарозкі і захоўваньня да прыбыцьця ў порт.