У Горадні адбываецца міжнародны рок-байк фэст «Хавайся ў бульбу!» Ён праходзіць адзінаццаты раз.
Прадпрымальнікі на гарадзенскім рынку «Цэнтральным» перакананыя, што ня змогуць да канца году распрадаць рэшткі тавар — з прычыны нізкай пакупніцкай здольнасьці насельніцтва.
«Па вялікім рахунку, мы прайгралі Расеі, бо супрацьстаяць такой махіне папросту нерэальна. Але мы выйгралі, што засталіся бязь ейнай „апекі“. Дзе Расея — там нічога падобнага, як мы маем цяпер у Батумі, няма і блізка».
Магілёўшчыну сталі меней наведваць арганізаваныя турыстычныя групы з Расеі. Тым часам паболела ахвотных пабачыць беларускае Падняпроўе з краінаў Балтыі.
Якую падтрымку аказвае Рэспубліка Беларусь беларусам у сьвеце і, у прыватнасьці, у Польшчы, дзе пераважная бальшыня этнічных беларусаў пражывае на Беласточчыне?
Як заявіў прадстаўнік Міністэрства ўнутраных спраў, шанцы знайсьці тых, хто выжыў, праз тыдзень пасьля землятрусу вельмі малыя.
У Магілёве другі раз запар аднавілі надпіс на пастамэнце помніка Тарасу Шаўчэнку.
Беларусы і ўкранцы праз 29 гадоў пасьля чарнобыльскай катастрофы зноў перажылі вялікае ўзрушэньне. Паблізу атамнай станцыі гарэла каля 400 гектараў Чарнобыльскай пушчы.
28 красавіка ў Нью Ёрку памёр пляменьнік Якуба Коласа грамадзкі дзяяч беларускай эміграцыі Аляксандар Міцкевіч.
Пад вітаньні пешаходаў і кіроўцаў больш за дзьве тысячы ровараў праехалі ад комплексу «Менск-Арэна» да парку Перамогі.
У Міжнародны дзень салідарнасьці працоўных з патрабаваньнямі годнага жыцьця на вуліцы выходзяць мільёны па ўсім сьвеце, акрамя Беларусі, мяркуе Аляксандар Ярашук.
Вязень баранавіцкага сьледчага ізалятара актывіст Юры Рубцоў, які абвінавачваецца ва ўхіленьні ад «хіміі», 6 красавіка пачаў галадоўку пратэсту.
Крэмль не зьмяніў сваёй пазыцыі адносна ўкраінскага штурмана Надзеі Саўчанкі, якую працягваюць утрымліваць у Расеі. Пра гэта заявіў прэс-сакратар расейскага прэзыдэнта Дзьмітры Пяскоў.
Падзеі і даты гэтага дня
Польскія актывісты сьцьвярджаюць, што «Начныя ваўкі» пагрэбавалі законамі Эўразьвязу, бо лічылі, што могуць рабіць што заўгодна, як у Расеі ці Беларусі, але ў Польшчы гэта не спрацавала.
«Я зьбіралася 2 траўня ехаць ва Ўкраіну з маці Міхаіла Жызьнеўскага. Мы меркавалі сустрэцца з мэрам Кіева па справе перайменаваньня адной з вуліц, якая павінна стаць вуліцай Жызьнеўскага. Цяпер гэтую паездку давядзецца адкласьці»
Сьледчы камітэт пачаў крымінальную справу па факце абразы анархістамі судзьдзі Ленінскага раёну Менску Андрэя Камушкіна.
Навошта спадар Лябедзька ідзе ў гэтую кампанію? Ці рэальна пераадолець пэсымізм і абыякавасьць грамадзтва? Зь якой праграмай павінен ісьці на выбары дэмакратычны кандыдат?
Пакістанскі суд асудзіў дзесяцёх баевікоў руху Талібан да пажыцьцёвага зьняволеньня за ўдзел у нападзе на школьніцу Малалу Юсафзай у 2012 годзе.
Відэакліп зьняла рэжысэрка Марыя Мяшкавайце, яна працавала ўжо з Вольскім, калі рабіла відэавэрсію яго віленскага канцэрту
Рэстаранна-забаўляльны комплекс «Бульбаш-хол», вядомы праз скандал з захопам тэрыторыі ахоўнай зоны Курапатаў, рыхтуецца да адкрыцьця.
Амбасадарам Швэцыі ў Беларусі стаў Марцін Обэрг, які ў ліпені 2013 году прыбыў у Менск у рангу часовага паверанага.
На гэтым тыдні памяняліся хвалі і частоты беларускай Свабоды.
Падчас наведваньня Асьвенціма байкеры пазіравалі на фоне сьцягоў СССР, а гэта забаронена польскім заканадаўствам як прапаганда таталітарнага ладу.
Аляксандар Лукашэнка ва ўчарашнім пасланьні заявіў, што трэба «нармалізаваць» і «кантраляваць» габрэяў. Як вы гэта сабе ўяўляеце? З такім пытаньнем наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.
1 траўня ў Менску адбудзецца адкрыцьцё роварнага сэзону. У суправаджэньні ДАІ раварысты праедуць па праспэкце Пераможцаў да парку Перамогі.
Паміж Беларусьсю і Кітаем адкрываецца першы паветраны маршрут. З 1 траўня авіялінія зьвяжа Пэкін, Менск і Будапэшт. Пра гэта паведамляе БелТА.
Учора пад час матчу паўфіналу Кубка Ўкраіны паміж днепрапятроўскім «Дняпром» і данецкім «Шахтаром» заўзятары вывесілі банэр з заклікам вызваліць арыштаванага ў Расеі беларускага праграміста.
Як пачуваецца жонка Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч, якая 29 красавіка трапіла ў аўтааварыю на дарозе Шклоў — Бялынічы? 30 красавіка Марына Адамовіч адказала на пытаньні карэспандэнта Свабоды.
Замежныя артысты адмаўляюцца выступаць у Беларусі. За апошні час адразу тры велічыні ўсясьветнага ўзроўню заявілі пра адмену анансаваных канцэртаў у Менску — амэрыканец Лені Кравіц, канадзец Браян Адамс і брытанскія рокеры Def Leppard. У чым прычына «байкоту»?
Калегія Магілёўскага абласнога суду не задаволіла касацыйную скаргу палітвязьня Мікалая Дзядка. Ён мусіць адседзець яшчэ год у калёніі на дадатак да таго тэрміну, які ўжо адседзеў (чатыры з паловай гады).
Сярод расейскіх турыстаў Менск упершыню апярэджвае Парыж, Рым і Бэрлін па колькасьці паездак у пэрыяд травеньскіх сьвятаў. Пра гэта паведамляе партал russiantourism.ru.
Былы партызан і франтавік, доктар мэдыцыны Іван Данілаў ніколі ня ўдзельнічаў у парадах на Дзень Перамогі. Хоць напісаў пра вайну восем кніг.
Так бывае. Дапамагаў звычайным зэкам, а пасьля сам стаў зэкам. Звычайным. Нястатусным. А табе дапамагчы ўжо няма каму.
Паводле апошніх зьвестак, больш за 5500 чалавек загінулі пры разбуральным землятрусе ў Нэпале. Моцныя дажджы ў ноч на чацьвер вымусілі ратавальнікаў прыпыніць работы на месцы трагедыі.
Звычайныя людзі — бізнэсоўцы, чыноўнікі, рабочыя. Складана даць веры, што ў мінулым яны стаялі пад крамай, «страляючы» грошы на гарэлку, тыднямі ляжалі ў наркалягічных дыспансэрах.
Разьвітацца са сьвятаром у царкву Сьвятой Марыі ў Лёндане прыйшлі больш за 100 чалавек — актывісты беларускай дыяспары, сябры Аляксандра Надсана.
Пажар у Чарнобыльскай пушчы, што у зоне адчужэньня Чарнобыльскай АЭС, лякалізаваны, ратавальнікі працягваюць ліквідоўваць меншыя ўзгараньні, паведамляе Дзяржаўная служба надзвычайных сытуацый Украіны.
«Лабавое. Машына ўсьмятку. Падушкі бясьпекі спрацавалі. Маці ў прытомнасьцi, дакладны стан невядомы», — напісаў яе сын Юрась гадзіну таму.
Віцебскія актывісты падалі заяву ў Сьледчы камітэт пра знойдзенае імі масавае пахаваньне ахвяраў сталінізму.
Гарадзенцы пра пасланьне Аляксандра Лукашэнкі. Апытаньне Свабоды.
Упершыню беларускі суд прызначыў пакараньне за карыстаньне пірацкай копіяй апэрацыйнай сыстэмы Microsoft Windows і праграмнага пакету Microsoft Office.
Філёзаф Уладзімер Мацкевіч лічыць: выказваючыся пра сьвятароў і пра тое, што яны ня маюць дзяцей, Аляксандар Лукашэнка недарэчна «распускае язык».
Сёньня ў Менску пасьля рэстаўрацыі адкрываецца для наведваньня Лошыцкі палац. Лошыцкая сядзіба — гэта палацавы комплекс, які складаецца з самога сядзібнага дому, флігеля для прыслугі, дамка ахоўніка, вінакурнага заводу і млына.
Юры Зісер з аэрапорту ў Амстэрдаме адказаў на пытаньні Свабоды што да выказваньняў Аляксандра Лукашэнкі.
Палітоляг Аляксандар Класкоўскі лічыць, што, гаворачы пра дыялёг з апазыцыяй, Лукашэнка дэманструе пагарду:
На Магілёўшчыне ў зоне адчужэньня і адсяленьня сытуацыю з пажарамі, як запэўніваць спэцыялісты, удаецца кантраляваць, хоць узгараньні здараюцца нярэдка. Разам з прадуктамі гарэньня ў паветра ўздымаецца і радыяцыя.
Як паведамляе польскае агенцтва РАР, мазавецкі ваявода вырашыў пазбавіць расейскага журналіста Леаніда Сьвірыдава віду на жыхарства ў Польшчы. Пры гэтым расеец мае права абскардзіць гэтае рашэньне ў вышэйшых інстанцыях.
«Што за дрымучасьць — сьвятар высокага ўзроўню не павінен мець дзяцей! Ну што гэта такое? Вось перакананы — па-ціхаму дзесьці нешта касячаць».
У сувязі з чарговай традыцыйнай прамовай Аляксандра Лукашэнкі жонка асуджанага на 18 гадоў Пятра Кучуры Людміла і дзясяткі іншых сваякоў пакараных доўгімі тэрмінамі няволі накіравалі пасланьне прэзыдэнту, а таксама Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь.
Загрузіць яшчэ