У інтэрвію Радыё Свабода басьнійска-харвацкі пісьменьнік Міленка Ергавіч — пра новыя ўсходнія межы, пачуцьцё віны і эўрапейскую глухату.
У менскім комплексе «Чыжоўка-Арэна» 30 траўня Рэлігійнае аб’яднаньне грамадаў хрысьціян поўнага эвангельля правядзе «Малітву за Беларусь».
Раённы суд аштрафаваў Кастуся Жукоўскага за «незаконны выраб прадукцыі СМІ». А пасьля гэтага Жукоўскага і прысутную на судзе ягоную каляжанку Натальлю Крывашэй затрымалі ля судовага будынку.
У Магілёве ўдзельнікі галадоўкі сустрэліся з чыноўнікамі гарвыканкаму і аблвыканкаму. Сустрэча адбылася з ініцыятывы службоўцаў. Пасьля гутаркі зь імі галадоўнікі вырашылі спыніць свой пратэст.
Калі Лукашэнка прыйшоў да ўлады, 40% школьнікаў навучаліся па-беларуску. Цяпер - ня больш за 15%.
45 дзён працягвае галадоўку палітвязень Юры Рубцоў, якому пагражае яшчэ 3 гады зьняволеньня за парушэньне парадку адбыцьця пакараньня «хіміяй».
Вайсковая частка брыгады спэцыяльнага прызначэньня ў Тальяці, у якой, як мяркуецца, служылі затрыманыя ва Ўкраіне спэцназаўцы, можа быць расфармаваная.
Вядомы францускі актор зьняўся ў фільме, які змагаецца за галоўную ўзнагароду падчас Канскага фэстывалю.
30 і 31 траўня ў Палацы мастацтва пройдзе Трэці беларускі фэстываль татуіроўкі «Tattoo Fest 2015».
У ЗША з афіцыйным візытам знаходзіцца міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі Леанід Заяц. Гэта першы за доўгі час візыт у ЗША чыноўніка зь Беларусі на ўзроўні кіраўніка міністэрства.
Аляксандар Лукашэнка загадаў да сярэдзіны 2016 году стварыць ва ўсіх працоўных калектывах прафсаюзныя арганізацыі. Пра гэта ён заявіў, выступаючы 22 траўня на сёмым зьезьдзе Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
Ці хацелі б вы, каб Беларусь у будучыні далучылася да Эўразьвязу? Што для гэтага неабходна зрабіць? З такімі пытаньнямі наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.
Аляксандар пачаў гуляць у казіно ў 18 гадоў. На інтэрвію згаджаецца амаль адразу, але твар просіць не паказваць.
Карэспандэнт расейскага выданьня «Новая газета» Павел Каныгін ўзяў інтэрвію ў затрыманых ва Ўкраіне расейскіх вайскоўцаў Аляксандра Аляксандрава і Яўгенія Ерафеева.
30-гадовы бізнэсовец зь Пецярбургу, баец украінскага добраахвотніцкага батальёну, распавёў расейскай службы радыё Свабода пра матывы свайго рашэньня і пра досьвед вайны на ўсходзе Ўкраіны.
Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей прыбыў на саміт «Ўсходняга партнэрства» ў Рыгу.
Нягледзячы на пагаршэньне стану здароўя, магілёўскія галадоўнікі заяўляюць, што ня спыняць свайго пратэсту.
Колькасьць беспрацоўных менчукоў вырасла да 7 тысяч чалавек. Толькі за красавік непрацаўладкаваных у сталіцы стала больш на 2 724 чалавекі
Напярэдадні летняга сэзону турапэратары канстатуюць істотны спад попыту на арганізаваны адпачынак. Пасьля расейскай анэксіі Крыму аналягічныя тэндэнцыі прагназуюцца і адносна самастойных вандровак да мора.
Паводле папулярнасьці летніх паездак у расейцаў першае месца займае Менск. Яшчэ адзін беларускі горад — Віцебск — разьмясьціўся на 8-м месцы ў рэйтынгу.
Райцэнтар рыхтуецца да абласных «Дажынак», а помнік Леніну «ня ўпісваўся» ў плян рэканструкцыі цэнтральнай плошчы.
Перад традыцыйнымі школьнымі ўрачыстасьцямі Арт Сядзіба выпусьціла стужку «для сапраўднага беларускага выпускніка». І прапануе цэлую канцэпцыю правядзеньня школьных апошніх званкоў і выпускных вечарынаў.
Першы намесьнік міністра эканомікі Аляксандар Забароўскі ўзяў актыўны ўдзел у Трэцім бізнэс-форуме «Ўсходняга партнэрства» ў Рызе.
Сёньня стартуе новы культурны праект «Цытуй сваё», мэта якога — актуалізаваць найлепшыя ўзоры беларускай думкі. Ініцыятары праекту — прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці Беларусі.
Уладзімер Карагін, дэлегат бізнэс-форуму, які праходзіць у рамках Рыскага саміту, у інтэрвію Свабодзе пазытыўна ацаніў удзел Беларусі ў ініцыятыве «Ўсходняга партнэрства» Эўразьвязу.
Штрафам у 30 базавых велічынь пакараў судзьдзя Смалявіцкага раённага суду А. Казлоўскі грамадзкую актывістку, рэжысэра Вольгу Мікалайчык. Яе прызналі вінаватай у арганізацыі і правядзеньні несанкцыянаванага пікету каля Кургана Славы 25 красавіка.
Актывіста «Эўрапейскай Беларусі» Максіма Вінярскага Смалявіцкі суд пакараў на 30 базавых велічынь штрафу за тое, што 15 траўня ў Смалявіцкім раённым аддзеле міліцыі ён назваў міліцыянта ўпыром.
У Рызе праходзіць Трэці бізнэс-форум «Усходняга партнэрства», на якім Беларусь прадстаўляе першы намесьнік міністра эканомікі Аляксандар Забароўскі.
Прэзыдэнт ЗША заклікае ўзброеныя сілы рыхтавацца да дзеяньняў з улікам сусьветнага пацяпленьня.
23-24 траўня зьезд Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет» разгледзіць пытаньне вылучэньня кандыдатам у прэзыдэнты свайго лідэра Сяргея Калякіна.
Як у Горках на Магілёўшчыне людзі жывуць без вады і каналізацыі.
Чым жывуць мусульмане Гародні і чым прываблівае іслам мясцовых, высьвятляла Свабода.
А пра сучасны герб мастак кажа: «Гэта савецкае абы-што, якое было некалі ўва ўсіх савецкіх рэспубліках, а ў нас і па сёньняшні дзень яно засталося».
У індэксе шчасьця геяў Беларусь заняла 80-е месца. Гэта найлепшы вынік сярод постсавецкіх краінаў, калі не лічыць краіны Балтыі. Усяго ў рэйтынгу 127 краінаў
Трэція суткі трымаюць галадоўку пяцёра жыхароў Магілёва. Яны пратэстуюць супраць незаконнага, як яны лічаць, перасяленьня з кватэр у інтэрнат і патрабуюць альбо вярнуць ім старое жыльлё, альбо даць іншыя кватэры ў межах гораду.
Працэс над палітвязьнем Юрыем Рубцовым прызначаны на 27 траўня ў судзе Пружанскага раёну.
20 траўня ў дзень нараджэньня Радыё Свабода вам адказвае Аляксандар Лукашук. Аўтары трох найлепшых пытаньняў атрымаюць падарункі Свабоды.
Украінскія сьледчыя выставілі двум затрыманым ў Луганскай вобласьці расейскім вайскоўцам абвінавачаньне ў стварэньні тэрарыстычнай групы.
Расейскі тэлеканал «Дождь» паведамляе, што ў данецкай школе № 46 прайшла тэатралізаваная імпрэза, у якой школьнікі з георгіеўскімі стужкамі, апранутыя ў камуфляжныя строі, імітавалі расстрэл украінцаў.
Начальнік украінскай ДАІ сышоў у адстаўку пасьля публікацыі расьсьледаваньня ўкраінскай службы Радыё Свабода і праграмы «Схемы» Першага грамадзкага тэлеканалу аб раскошным ладзе жыцьця яго сям’і.
Прэзыдэнт РФ Уладзімер Пуцін заявіў пра неабходнасьць фармаваньня ў Расеі «збалянсаванай, эфэктыўнай моўнай палітыкі».
Актывістка грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Тацяна Караткевіч 20 траўня заявіла, што ня будзе клікаць людзей на Плошчу ў дзень выбараў:
Праваахоўнікі зь лёгкасьцю адпраўляюць у калёнію 14-гадовага школьніка, але не забаранілі прадаваць гарэлку 18-гадоваму.
Праваабаронца Кацярына Садоўская і рэжысэр дакумэнтальных фільмаў, актывістка Вольга Мікалайчык атрымалі позвы з Цэнтральнага раённага суду Менску.
У навінах тэлеканалу «Беларусь 1» выступ Uzari & Maimuna назвалі «больш чым дастойным».
На мэдыяфоруме «Ўсходняга партнэрства» ў Рызе адбылася дыскусія аб праблемах беларускіх журналістаў з удзелам экс-старшыні БАЖ і прадстаўніка Мінінфармацыі.
Сьвежыя магілы трох расейскіх спэцназаўцаў, якія, як мяркуецца, загінулі ў баях ва Ўкраіне 4-5 траўня, былі выяўленыя ў Тамбоўскай вобласьці, Татарстане і Курганскай вобласьці.
Прадстаўніца АБСЭ па свабодзе слова Дуня Міятавіч у інтэрвію Свабодзе распавяла пра свой сталы дыялёг зь беларускімі ўладамі.
Праваабаронца Алесь Бяляцкі выступіў на форуме грамадзянскай супольнасьці «Ўсходняга партнэрства» з прамовай, у якой заклікаў Эўразьвяз не падтрымліваць аўтарытарныя постсавецкія рэжымы.
Пасьля імшы ў Базыльянах віленскія беларусы разьмясьціліся па аўтамабілях. Кожнаму кіроўцу па 3-4 памочнікі.
Загрузіць яшчэ