Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Блогеры назвалі месцы пахаваньня расейскіх спэцназаўцаў, што загінулі ва Ўкраіне


Фота Руслана Левіева
Фота Руслана Левіева

Паводле блогераў, усе трое былі блізкімі сябрамі з 16-й асобнай брыгады спэцыяльнага прызначэньня ГРУ, вайсковай часткі 54607 у горадзе Тамбове, піша сёньня ў Facebook Руслан Левіеў.

Антон Савельеў з пазыўным «Сава» пахаваны на могілках пасёлку Новыя Ляды ў Тамбоўскай вобласьці. Цімур Мамаюсупаў з пазыўным «Мамай», быў пахаваны на могілках у вёсцы Кук-Цяка, якая знаходзіцца каля горада Азнакай ў Татарстане. Магіла Івана Кардаполава з пазыўным «Кардан» выяўленая на могілках у горадзе Шуміха ў Курганскай вобласьці, напісаў Левіеў.

Блогеры лічаць, што спэцназаўцы загінулі або ў горадзе Залатое Луганскай вобласьці, або ў сяле Шырокіна Данецкай вобласьці падчас баёў, якія ў гэтых раёнах ішлі 4-5 траўня.

Дэталёвае расьсьледаваньне будзе апублікаванае пазьней, паведаміў Левіеў, які толькі сёньня вярнуўся з паездкі. Блогеры таксама апублікавалі на партале youtube відэа з могілак у Тамбоўскай вобласьці.

Раней Левіеў распавёў па тэлефоне тэлеканалу «Дождж», што загінулыя спэцназаўцы не маюць ніякага дачыненьня да двух затрыманых на тэрыторыі Ўкраіны расейскіх вайскоўцаў.

Міністэрства абароны Расеі запатрабавала неадкладнага вызваленьня расейскіх палонных. У міністэрстве заявілі, што маладыя людзі сапраўды служылі ў расейскай арміі, але на момант затрыманьня ўжо не лічыліся ва Ўзброеных сілах. У Крамлі зноў заявілі, што расейскіх вайскоўцаў на ўсходзе Ўкраіны няма.​

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG