Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміла жонка палітвязьня Марына Адамовіч.
«Я ўжо папярэдзіў начальніка СІЗА № 6 пра тое, што ў выпадку правядзеньня нада мной закрытага судовага разбору я абвяшчу сухую галадоўку. Гэта мой адзіны рычаг узьдзеяньня».
На вашы пытаньне падчас онлайн-канфэрэнцыі на сайце Свабоды адказаў старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец.
Улады з размахам адзначаюць гадавіну Перамогі. Вялікія сродкі выдаткоўваюцца на парад, сьвяточнае аздабленьне вуліц, рамонт мэмарыялаў. Тым часам многія пахаваньні ўдзельнікаў вайны занепадаюць.
Баец добраахвотніцкага батальёну АУН Васіль Парфянкоў, які пасьля баёў пад Данецкам знаходзіцца ў Кіеве «на ратацыі», пракамэнтаваў заяву Мінабароны Ўкраіны пра тое, што ўсе добраахвотніцкія батальёны адведзеныя ад лініі сутыку з прарасейскімі баевікамі.
Горан Брэгавіч прызнаўся харвацкаму выданьню Večernji list, што ён засмучаны адменай сваіх канцэртаў з-за ягонага нядаўняга выступу ў Крыме.
Ад новых перамоваў Трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляваньні сытуацыі ў Данбасе ня варта чакаць прарыву.
Эўразьвяз расцэньвае як вартае шкадаваньня рашэньне суду аб пераводзе экс-кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі палітвязьня Міколы Статкевіча з папраўчай калёніі ў турму за парушэньне правілаў унутранага распарадку.
Рэжысэр Андрэй Куціла пражыў некалькі месяцаў у вясковым прытулку, які насуперак волі ўладаў стварыў былы фэльчар і зэк Аляксей Шчадроў для абяздоленых, выкінутых на ўзбочча жыцьця людзей.
У «Прэзыдэнт-гатэлі» пачалося паседжаньне трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляваньні сытуацыі ў Данбасе. Сустрэча адбываецца ў фармаце Расея — Украіна — АБСЭ.
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 6 траўня ўхвалілі рэзанансны дэкрэт прэзыдэнта № 3 «Аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства».
Пачатак перамоваў па ўрэгуляваньні сытуацыі ў Данбасе чакаецца а 14 гадзіне ў «Прэзыдэнт-гатэлі».
28-гадоваму прадпрымальніку з Быхава, на атракцыёне якога 4 траўня ў Горках адбыўся няшчасны выпадак, пагражае да двух гадоў пазбаўленьня волі.
«Хадзіджа, Хадзіджа», — гучна скандавалі больш за 800 гасьцей цырымоніі, якія сабраліся на ўручэньне прэміяў у Нью-Ёрку.
Узяць удзел у праграме могуць журналісты зь Беларусі, Украіны, Расеі, Армэніі, Азербайджану, Грузіі, Малдовы.
«Ваўкі» кормяцца зь дзяржаўнага бюджэту — сьцьвярджае расейскі апазыцыйны палітык.
Зборная Беларусі згуляе адзін з найважнейшых матчаў на чэмпіянаце сьвету па хакеі ў Чэхіі. Шмат якія заўзятары прызнаюць: беларусы — бадай, адзіныя на чэмпіянаце сьвету, сярод каго няма салідарнасьці.
Расейскае прадпрыемства «Казанскі тэкстыль» выткала 10 мільёнаў мэтраў чорна-аранжавай стужкі зь нітак, вырабленых беларускім дзяржаўным канцэрнам «Белнафтахім».
Апазыцыя зьбіраецца кардынальна зьмяніць свой імідж падчас кампаніі прэзыдэнцкіх выбараў 2015 году.
6 траўня ў Беларусь прыбывае аркестар вайскова-паветраных сілаў ЗША ў Эўропе, агулам каля 40 чалавек.
Інтэрнэт-партал «СМІ Беларусі», які запрацаваў сёньня, дыскрымінуе недзяржаўную прэсу.
5 траўня ў сьвеце адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы за правы інвалідаў. Свабода пагутарыла з гэтай нагоды з каардынатарам арганізацыі «Офіс па правах людзей з інваліднасьцю» Сяргеем Драздоўскім.
Прадстаўнік ідэалягічнай управы Мінабароны адказаў менчукам, якія скардзіліся на заторы на вуліцах і папсаваны асфальт ад танкаў, што бралі ўдзел у рэпэтыцыі параду да 9 траўня.
Старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі Павал Калавур падкрэсьліў, што цяперашні курс беларускага рубля — справядлівы.
Гэта асабістая помста. Помста за сьмелы выклік, помста за тэлезварот, у якім Статкевіч зьвярнуўся да Лукашэнкі на «ты» і запатрабаваў вярнуць выбары.
Учора ўпершыню ў жыцьці дачку забралі з дому на некалькі тыдняў — да бабулі пагасьціць.
Суд Чыгуначнага раёну Гомеля прызнаў вінаватымі дваіх маладых гамельчукоў, якія пад узьдзеяньнем наркотыкаў пазбавілі свайго сябра зроку і скалечылі твар.
На гала-вячэры ў Нью-Ёрку 5 траўня Амэрыканскі ПЭН-цэнтар уганаруе прэміяй «Свабода пісаць» імя Барбары Голдсьміт азэрбайджанскую журналістку Хадзіджу Ісмаілаву. У гэты самы дзень яна адзначыць шосты месяц знаходжаньня ў турме.
Расейскія ўлады заявілі пра спробы фальсыфікацый гісторыі другой сусьветнай вайны. Свабода сабрала дзясятку фальсыфікацыяў той вайны, якія застаюцца ў падручніках і дзяржаўных СМІ Беларусі.
У Менску адбылася рэпэтыцыя вайсковага параду. Калёна ваеннай тэхнікі на траціну складалася з расейскіх вайсковых разьлікаў. Сярод іх былі заўважаны расейскія баявыя машыны новага ўзору - БМП4 і БМД2.
Былы палітвязень Зьміцер Дашкевіч прайшоў за час адседкі праз такі ж суд, які сёньня зьведаў Мікалай Статкевіч.
Палітвязень Мікола Статкевіч мусіць сядзець у турме ў «крытцы» ў пагоршаных умовах 1 год, cем месяцаў і 15 дзён, то бок да канца тэрміну зьняволеньня.
Госьць Свабоды — Ігар Губэрман, расейскі і ізраільскі пісьменьнік, аўтар знакамітых «гарыкаў».
Мардашкі і попкі ў тэме Дня Перамогі цалкам замянілі сабою ранейшыя складнікі – смутак і «слёзы на глазах».
Госьць Свабоды — Ігар Губэрман, расейскі і ізраільскі пісьменьнік, аўтар знакамітых «гарыкаў» — афарыстычных і сатырычных чатырохрадкоўяў.
Урад Беларусі прадставіў у ААН справаздачу аб правах чалавека, якая, на думку беларускіх праваабаронцаў, толькі часткова адпавядае рэчаіснасьці.
Рэстаранна-забаўляльны комплекс «Бульбаш-хол», вядомы праз скандал з захопам тэрыторыі ахоўнай зоны Курапатаў — месца масавых расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў — рыхтуецца да адкрыцьця.
У Чэхіі працягваецца чэмпіянат сьвету па хакеі. Беларусы пасьля перамогі над славенцамі і паразы ў авэртайме ад славакаў займаюць у сваёй групе месца пасярэдзіне — чацьвёртае з васьмі камандаў.
Прадстаўнік МЗС Нямеччыны Гернат Эрлер ад імя фэдэральнага ўраду папрасіў прабачэньня перад сваякамі пацярпелых ад злачынстваў нацысцкага рэжыму на тэрыторыі Беларусі.
У шклоўскай калёніі ідзе суд над былым кандыдатам у прэзыдэнты Мікалаем Статкевічам, якому пагражае перавод з калёніі ў турму за парушэньні рэжыму ўтрыманьня.
У праграме расейскай службы нашага радыё «Тварам да падзеі» — інтэрвію Міхаіла Сакалова з гісторыкам, былым народным дэпутатам СССР і РФ, прафэсарам Юрыем Афанасьевым.
За першы квартал 2015 году значна павялічылася колькасьць фізычных асобаў, якія ажыцьцяўляюць віды дзейнасьці паводле заяўнага прынцыпу
У Менску зь візытам знаходзіцца кіраўнік аўстрыйскага зьнешнепалітычнага ведамства.
Эўрапейскі зьвяз заклікаў улады Беларусі перагледзець прысуд палітвязьню Мікалаю Дзядку.
"Пуцін ня ведае, на каго нарваўся«,— перакананы магілёўскі ўкраінец, зь якім пагутарыў карэспандэнт Свабоды пасьля ягонага вяртаньня з Украіны.
3 траўня, у Сусьветны дзень свабоды друку, у сталіцы Латвіі Рызе адбылася цырымонія ўручэньня штогадовай прэміі ЮНЭСКА.
Як паведаміў генэральны дырэктар Вялікага тэатру Ўладзімір Урын, разьвітаньне пройдзе толькі ў коле свакоў.
У Кішынэве дзесяць тысячаў людзей выйшлі на антыўрадавую дэманстрацыю супраць карупцыі.
3 траўня спаўняецца 170 гадоў ад нараджэньня Яна Чэрскага — беларускага навукоўца, геоляга, географа, дасьледчыка прыбайкальскага рэгіёну і возера Байкал.
Месца пахаваньня ахвяраў канцлягеру «5-ты полк» пад Віцебскам у занядбаным стане. У гэтым канцлягеры загінулі 80 тысяч ваеннапалонных і мірных грамадзянаў. Гэта — другое па велічыні пахаваньне ахвяраў фашызму ў Беларусі.
Загрузіць яшчэ