Вобласьці ж прапануецца перайменаваць у рэгіёны. Такія прапановы падтрымала канстытуцыйная камісія, якая засядала ў Адміністрацыі прэзыдэнта.
У Кіеве на Міхайлаўскай плошчы адзначаюць Дзень Эўропы. Адно зь мерапрыемстваў правялі мэр Кіева Віталь Клічко разам са сваім братам, чэмпіёнам сьвету па боксе Ўладзімірам.
Пакаленьні спораўцаў вялі жыцьцё вакол аднаго з найпрыгажэйшых беларускіх азёр. Цяпер доступ да яго — толькі з дазволу прадпрымальніка.
Ірына Жыхар: «Такой канфэрэнцыі яшчэ ніколі не было ў Беларусі і наогул у нашым блізкім суседзтве. Мы будзем раглядаць вопыт нашых краін паводле якасьці жыцьця анкапацыетаў».
Год таму Беларусь на гістарычную радзіму зьмяніла 27-гадовая нараджэнка Віцебску Ніна Меграбян, бацькі пакуль застаюцца ў Беларусі. Напалову беларускай застаецца й яна.
Паводле польскіх мытных службаў, за першы квартал сёлета грамадзяне Беларусі патрацілі на тавары ў Польшчы больш як 90 мільёнаў даляраў.
Падзеі і даты гэтага дня.
Джахара Царнаева прызналі вінаватым ва ўжываньні зброі масавага паражэньня супраць фізычных асоб, якое пацягнула сьмерць — агулам ён быў прызнаны вінаватым па ўсіх 30 пунктах абвінавачваньня.
Падзеі фільму пачынаюцца ў Менску 30-гадовай даўніны — на экране можна ўбачыць Нацыянальны мастацкі музэй і сталічныя вуліцы.
Суседзтва з Украінай дапамагае выжываць шмат каму з жыхароў памежных раёнаў Беларусі. «Атрымаем заробак — і едзем у Чарнігаў», — жыхарка Гомеля.
Папярэджаньне вынесьлі за «распаўсюджваньне недакладнай інфармацыі, якая можа прынесьці шкоду дзяржаўным ці грамадзкім інтарэсам».
Экспэрты скептычна ставяцца да пэрспэктыў руху «За дзяржаўнасьць і незалежнасьць Беларусі», які стварае паэт, былы кандыдат на прэзыдэнта і палітвязень Уладзімер Някляеў.
Падарожнічаючы аўтастопам зь Вільні ў Бангкок Ян Шупа праехаў праз 25 краін. Каля месяца ён прабыў у марозным Казахстане і сустрэў 2015 год праяжджаючы казахска-кіргіскую мяжу. Ян дзеліцца замалёўкамі з падарожжа.
30 гадоў таму, у траўні 1985 году, у Савецкім Саюзе пачалася антыалькагольная кампанія. Нядаўна ініцыятар той кампаніі Гарбачоў прызнаў яе памылковай. Магілёўцы аб прызнаньні Гарбачова і аб п’янстве ў Беларусі. Апытаньне Свабоды.
Паўсотні краінаў, якія ўваходзяць у Эўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі, на форуме ў Армэніі выказалі авансавыя чаканьні адносна пераўтварэньняў у адукацыйнай сфэры новага сябра арганізацыі.
Падатковая інспэкцыя пачала выкананьне дэкрэту аб дармаедах — сьпісы пададуць да 1 ліпеня 2016 году.
У лісьце за подпісам міністра інфармацыі Ліліі Ананіч паведамляецца, што ўладальніку сайта вынесена папярэджаньне, бо на гэтым рэсурсе «выяўленыя факты парушэньня заканадаўства аб СМІ».
У Менску прайшло ўручэньне незалежнай літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» (сёлета яго атрымаў празаік Андрэй Федарэнка — за кнігу «Ціша»). У чым прэстыж гэтай безграшовай узнагароды?
Амбасадай Украіны ў Беларусі з 15 траўня кіруе часовы павераны Валер Джыгун. Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на ўкраінскую дыпмісію.
Чыноўнікі пракуратуры перакананыя, што довады Тацьцяны Равякі «дыскусійныя». Праваабаронца будзе дамагацца адказу па сутнасьці.
Karotkaja abviestka na prypynku — jak adbitak i vyčarpalnaja charaktarystyka svajho času, etapu historyi, epochi. Rasstanoŭka pryjarytetaŭ, intanacyja, pieravahi i niedachopy — takija, jakich nie było dahetul i nia budzie ŭžo zaŭtra.
Экс-прэзыдэнт СССР Міхаіл Гарбачоў прызнаў, што антыалькагольная кампанія 1985 праводзілася няправільна. Трэба было дзейнічаць не «сякерай па галаве», а паступова і плянамерна, сказаў Гарбачоў.
Беларуская пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч другі раз стала ляўрэатам міжнароднай прэміі імя Рышарда Капусьцінскага за дакумэнтальную прозу.
Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Народны дэпутат Украіны Надзея Саўчанка, якая знаходзіцца пад арыштам у Расеі, патрабуе ад сьледзтва, каб суды над ёй былі празрыстыя, адкрытыя, публічныя і праходзілі ў Маскве.
Парад «дзіцячых войскаў» прайшоў у Растове-на-Доне. Арганізатары называюць гэта выхаваньнем патрыятызму.
Судзьдзя Сьветлагорскага раённага суду Ўладзімер Сьцяпанаў адхіліў скаргу інваліда-вазочніка Юрыя Ляшэнкі на дзеяньні мясцовых мэдыкаў падчас пікету на галоўнай плошчы гораду.
13 траўня палітвязьня Мікалая Дзядка этапавалі для адбыцьця далейшага пакараньня ў калёнію ў Горках.
Прапанова Эўракамісіі разьмеркаваць уцекачоў з Афрыкі і Блізкага ўсходу ў асобныя дзяржавы ЭЗ не сустракае усеагульнай згоды.
У францускіх Канах пачаўся штогадовы кінафэстываль, адкуль перадае карэспандэнтка Радыё Свабода Яўгенія Рудэнка.
Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі, праўдападобна, адбудуцца ў нядзелю 15 лістапада 2015 году.
Ці бралі вы ўдзел у рэфэрэндуме 1995 году і за што галасавалі? Апытаньне ў Горадні.
Заяўка Беларусі на ўступленьне ў Балёнскі працэс задаволеная. На думку незалежных экспэртаў, гэтае рашэньне было прынятае зыходзячы з палітычных меркаваньняў, а не адпаведнасьці Беларусі патрабаваньням Эўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі.
Каманда Беларусі правядзе чвэрцьфінальны матч на чэмпіянаце сьвету па хакеі ў Чэхіі. Супернікам — безумоўны фаварыт сёлетняга першынства зборная Канады.
Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Куляшова, які ў свой час скончыў Аляксандар Лукашэнка, скардзяцца, што праз 20 гадоў пасьля рэфэрэндуму, тут ня вучаць, як выкладаць прадметы на беларускай мове.
Чыноўнікі не называюць прычын дыскрымінацыі незалежнай газэты, толькі кажуць, што гэта «немэтазгодна».
Вясельле 17-гадовай школьніцы з Чачні з начальнікам мясцовага РАУС адбудзецца ў чэрвені.
Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына вельмі задаволеная тым, што ў выбарах прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, якія павінны адбыцца сёлета не пазьней за 20 лістапада, зьбіраюцца ўдзельнічаць некалькі кандыдатаў-жанчын.
«На нашай зямлі шмат вялікіх людзей: сьвятары, дзеячы культуры, навукоўцы, касманаўты, героі вайны і працы, а зьяўленьне новага сьвятога — гэта заўсёды радасьць...
20–21 траўня ў Рызе пройдзе Канфэрэнцыя грамадзянскай супольнасьці, якая ладзіцца ў межах саміту «Ўсходняга партнэрства» Эўрапейскага Зьвязу.
Героі Лявона Вольскага Саўка ды Грышка ў гадавіну рэфэрэндуму ў стылі рэгі спрачаюцца пра дзяржаўную сымболіку.
«Расейскіх журналістаў трэба судзіць за тое, што яны гавораць пра вайну на Данбасе» — сказала на сустрэчы з чытачамі ў Варшаве беларуская пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч.
У Растове-на-Доне сёньня адбудзецца парад «дзіцячых войскаў». Сотні дзяцей у вайсковай форме пройдуць маршам перад вэтэранамі Вялікай айчыннай вайны, паведамляецца на сайце міністэрства абароны Расеі.
У інтэрвію Радыё Свабода былы кіраўнік прэзыдэнцкай адміністрацыі расказаў пра тое, хто і як 20 гадоў таму ініцыяваў рэфэрэндум аб зьмене сымболікі, дзяржаўнасьці расейскай мовы і аб інтэграцыі з Расеяй
Брытанскі рэжысэр Энтані Батс зьняў фільм пра першыя два месяцы гэтак званай «Данецкай Народнай Рэспублікі» ў 2014 годзе.
Дагестанскія праваахоўнікі вызвалілі з працоўнага рабства грамадзяніна Беларусі 28-гадовага Дзьмітрыя Каваленку.
Віцебскія актывісты зьвярнуліся да старшыні Мазалаўскага сельсавету Леаніда Дубіны з просьбай дазволіць добраўпарадкаваць месца масавага пахаваньня невядомых ахвяраў у лесе каля вёскі Хайсы.
Натальля Сілівончык, маці асуджанага ў Расеі Кірыла Сілівончыка, якая жыве ў Сьветлагорскім раёне, апавяла, што на днях сын сам патэлефанаваў ёй зь Ніжняга Ноўгарада.
Эўракамісія прапанавала цягам бліжэйшых двух гадоў прыняць у Эўразьвяз 20 тысяч мігрантаў і разьмеркаваць іх па краінах супольнасьці.
Жанна Пцічкіна паскардзілася ў пракуратуру на сьледчых, якія спынілі расьсьледаваньне прычын сьмерці яе сына Ігара Пцічкіна ў менскім сьледчым ізалятары.
Загрузіць яшчэ