Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі сёньня адбудзецца парад «дзіцячых войскаў»


Мілітарны выступ дзяцей у Крыме 5 траўня 2015 году
Мілітарны выступ дзяцей у Крыме 5 траўня 2015 году

У Растове-на-Доне сёньня адбудзецца парад «дзіцячых войскаў». Сотні дзяцей у вайсковай форме пройдуць маршам перад вэтэранамі Вялікай айчыннай вайны, паведамляецца на сайце міністэрства абароны Расеі.

У мерапрыемстве возьмуць удзел 500 дзяцей ва ўзросьце ад чатырох да дзесяці гадоў. Удзельнікаў параду разаб'юць на «падразьдзяленьні» з уласным сьцягам, дэвізам і песьняй. Дзеці атрымаюць спэцыяльна пашытую вайсковую форму розных відаў і родаў войскаў. Адкрые парад «матарызаваная калёна “детсадовской” тэхнікі». Затым па плошчы пройдуць «рота Ганаровай варты», «падразьдзяленьні» пяхоты, ВПС і ВМФ. Юныя разьведчыкі і выхаванцы Другога данскога кадэцкага корпусу імя імпэратара Мікалая правядуць паказальныя выступленьні ў рукапашным баі.

Камандаваць парадам будзе камандзір батальёна брыгады кіраваньня Паўднёвай вайсковай акругі падпалкоўнік Вадзім Марця.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG