Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуса вызвалілі з расейскага рабства


Дзьмітры Каваленка
Дзьмітры Каваленка

Дагестанскія праваахоўнікі вызвалілі з працоўнага рабства грамадзяніна Беларусі 28-гадовага Дзьмітрыя Каваленку.

Пра гэта паведамляе сайт упраўленьня па Дагестане фэдэральнай службы Расеі па кантролі за абаротам наркотыкаў.

Паліцэйскія атрымалі інфармацыю, што ў Бабаюртаўскім раёне блізу паселішча Шава вырошчваюць нарказьмяшчальныя расьліны. Падчас праверкі гэтай інфармацыі апэратыўнікі расьлінаў не знайшлі, але выявілі грамадзяніна Беларусі.

Дзьмітрыя супраць яго волі ўтрымлівалі на фэрме, дзе ён выконваў усю працу па гаспадарцы.

Цягам апошніх двух гадоў ён жыў у полі, далёка ад людзей, за 15 км да найбліжэйшага населенага пункта.

Ён зь Беларусі паехаў на заробкі ў Расею. У Маскве пазнаёміўся зь нейкім дагестанцам, які прапанаваў яму працу ў Махачкале. Спачатку Дзьмітрый адмовіўся, але незнаёмец настойліва ўгаворваў паехаць падзарабіць, а затым прапанаваў перакусіць у кавярні.

Дзьмітры замовіў сабе суп, пасьля якога ён прачнуўся ўжо ў аўтобусе Масква — Махачкала праз 10 гадзін. Зьбегчы не было магчымасьці.

У Махачкале яго адвезьлі ў горы, дзе ён працаваў на каменяломні. Ён ня вытрымаў цяжкай працы і ўцёк з дапамогай аднаго зь мясцовых жыхароў. Той адвёз яго на фэрму, дзе яго і знайшлі праваахоўнікі.

Расейскі сайт адзначае, што гэта адна з дзясяткаў падобных гісторый, якая, аднак, мае добры фінал.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG