Людзі на вуліцы ў Тэбрызе 21 траўня на цырымоніі пахаваньня прэзыдэнта Ібрагіма Раісі, які загінуў у выніку крушэньня верталёта 19 траўня 2024
У Іране абвясьцілі пяцідзённую жалобу ў сувязі з гібельлю ў авіякатастрофе прэзыдэнта Ібрагіма Раісі.
У горадзе Тэбрыз у аўторак пачалася пахавальная цырымонія памяці Раісі і іншых ахвяр крушэньня верталёта, якое адбылося 19 траўня. Затым целы будуць дастаўлены ў Тэгеран, дзе пройдзе галоўная цырымонія разьвітаньня, якую ўзначаліць Вярхоўны лідэр Ірана аятала Алі Хамэнэі.
У чацьвер увечары Ібрагіма Раісі пахаваюць у горадзе Мэшхэд на паўночным усходзе краіны, дзе ён нарадзіўся.
Тым часам улады Ірану абвясьцілі, што прэзыдэнцкія выбары ў краіне пройдуць 28 чэрвеня, паведамляюць дзяржаўныя СМІ.
Да выбараў у адпаведнасьці з артыкулам 131 Канстытуцыі Ірана паўнамоцтвы прэзыдэнта пераходзяць да першага намесьніка. З 2021 года гэтую пасаду займае Мухамэд Махбір.
Начальнік Генштабу Ўзброеных сіл Ірану Мухамад-Бакер Калібаф распарадзіўся правесьці расьсьледаваньне прычын крушэньня верталёта, паведамляе іранскае інфармагенцтва ISNA.
Верталёт, на борце якога быў Раісі, а таксама міністар замежных спраў ХусэйнАмір-Абдулах’ян і яшчэ шэсьць чалавек, прапаў у правінцыі Ўсходні Азэрбайджан на паўночным захадзе Ірану вечарам 19 траўня. Іранская дэлегацыя вярталася з Азэрбайджану, дзе Раісі і прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў адкрылі дамбу на рацэ Аракс на мяжы дзьвюх краін. Усяго ў картэжы іранскага прэзыдэнта было тры верталёты, два зь іх прызямліліся добра.
Прэзыдэнт Ірану загінуў у выніку крушэньня верталёта. Фота зь месца здарэньня
1/10Скрыншот зь відэа, апублікаванага Чырвоным Паўмесяцам Ірану 20 траўня, паказвае, як ратавальнікі выцягваюць целы зь месца, дзе разьбіўся верталёт з прэзыдэнтам Ірану Раісі ў ахутанай туманам горнай мясцовасьці на паўночным захадзе Ірану.
63-гадовы Раісі і яго спадарожнікі, у тым ліку міністар замежных спраў Хасэйн Амір-Абдалах'ян, былі знойдзеныя мёртвымі на месцы крушэньня.
Ратавальнікі працуюць над пошукам целаў на месцы падзеньня верталёта з прэзыдэнтам Ірану Эбрагімам Раісі 20 траўня ў ахутанай туманам горнай мясцовасьці на паўночным захадзе краіны. Міністар замежных спраў Хасэйн Амір-Абдалах’ян таксама быў сярод загінулых разам зь сямю іншымі.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
2/10Ратавальнікі забіраюць целы зь месца аварыі
Ратавальнікі працуюць над пошукам целаў на месцы падзеньня верталёта з прэзыдэнтам Ірану Эбрагімам Раісі 20 траўня ў ахутанай туманам горнай мясцовасьці на паўночным захадзе краіны. Міністар замежных спраў Хасэйн Амір-Абдалах’ян таксама быў сярод загінулых разам зь сямю іншымі.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
3/10Таварыства Чырвонага Паўмесяца Ірану апублікавала гэтую фатаграфію, на якой відаць абломкі верталёта пасьля яго крушэньня. Дзяржаўная тэлевізія Ірану паведаміла, што верталёт з прэзыдэнтам разьбіўся з прычыны кепскіх умоў надвор'я.
Ратавальнікі працуюць над пошукам целаў на месцы падзеньня верталёта з прэзыдэнтам Ірану Эбрагімам Раісі 20 траўня ў ахутанай туманам горнай мясцовасьці на паўночным захадзе краіны. Міністар замежных спраў Хасэйн Амір-Абдалах’ян таксама быў сярод загінулых разам зь сямю іншымі.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
4/10Пошукава-ратавальныя групы пры падтрымцы некалькіх замежных урадаў шукалі верталёт пасьля таго, як ён разьбіўся ў горным раёне Ірану вечарам 19 траўня 2024 году.
Ратавальнікі працуюць над пошукам целаў на месцы падзеньня верталёта з прэзыдэнтам Ірану Эбрагімам Раісі 20 траўня ў ахутанай туманам горнай мясцовасьці на паўночным захадзе краіны. Міністар замежных спраў Хасэйн Амір-Абдалах’ян таксама быў сярод загінулых разам зь сямю іншымі.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
5/10Працу ратаўнікоў ускладнялі ўмовы надвор'я і горная мясцовасьць.
Ратавальнікі працуюць над пошукам целаў на месцы падзеньня верталёта з прэзыдэнтам Ірану Эбрагімам Раісі 20 траўня ў ахутанай туманам горнай мясцовасьці на паўночным захадзе краіны. Міністар замежных спраў Хасэйн Амір-Абдалах’ян таксама быў сярод загінулых разам зь сямю іншымі.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
6/10Прэзыдэнт Ірану Раісі прыляцеў на ўсход Азэрбайджану для ўдзелу ў адкрыцьці дамбы 19 траўня. На цырымоніі таксама прысутнічаў кіраўнік Азэрбайджану Ільхам Аліеў.
Ратавальнікі працуюць над пошукам целаў на месцы падзеньня верталёта з прэзыдэнтам Ірану Эбрагімам Раісі 20 траўня ў ахутанай туманам горнай мясцовасьці на паўночным захадзе краіны. Міністар замежных спраў Хасэйн Амір-Абдалах’ян таксама быў сярод загінулых разам зь сямю іншымі.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
7/10Раісі і Аліеў падчас урачыстага адкрыцьця грэблі Кыз-Каласы на ірана-азэрбайджанскай мяжы, 19 траўня 2024 г.
Ратавальнікі працуюць над пошукам целаў на месцы падзеньня верталёта з прэзыдэнтам Ірану Эбрагімам Раісі 20 траўня ў ахутанай туманам горнай мясцовасьці на паўночным захадзе краіны. Міністар замежных спраў Хасэйн Амір-Абдалах’ян таксама быў сярод загінулых разам зь сямю іншымі.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
8/10Пасьля цырымоніі адкрыцьця грэблі надвор'е ў Кыз-Каласы сапсавалася. Верталёт Раісі накіроўваўся ў горад Тэбрыз, калі разьбіўся каля Джолфі. СМІ паведамляюць, што верталёт з прэзыдэнтам Ірану на борце «зьдзейсьніў грубую пасадку». Пазьней некалькі СМІ са спасылкай на ўрадавыя крыніцы паведамілі, што верталёт разьбіўся падчас перасячэньня горнай і лясістай мясцовасьці.
Ратавальнікі працуюць над пошукам целаў на месцы падзеньня верталёта з прэзыдэнтам Ірану Эбрагімам Раісі 20 траўня ў ахутанай туманам горнай мясцовасьці на паўночным захадзе краіны. Міністар замежных спраў Хасэйн Амір-Абдалах’ян таксама быў сярод загінулых разам зь сямю іншымі.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
9/10Пустое крэсла прэзыдэнта Раісі ў кабінэце міністраў Ірану пасьля пацьверджаньня яго гібелі ў выніку крушэньня верталёта.
Ратавальнікі працуюць над пошукам целаў на месцы падзеньня верталёта з прэзыдэнтам Ірану Эбрагімам Раісі 20 траўня ў ахутанай туманам горнай мясцовасьці на паўночным захадзе краіны. Міністар замежных спраў Хасэйн Амір-Абдалах’ян таксама быў сярод загінулых разам зь сямю іншымі.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
10/10Раісі быў абраны прэзыдэнтам у 2021 годзе. З тых часоў ён зрабіў больш жорсткімі многія абмежаваньні для іранцаў, зьвязаныя з захаваньнем «маральных законаў». Падчас ягонага прэзыдэнцтва таксама адбылося крывавае здушэньне антыўрадавых выступаў, выкліканых сьмерцю Махсы Аміні. 22-гадовая дзяўчына памерла ў паліцэйскім пастарунку пасьля таго, як яе затрымалі нібыта за парушэньне правілаў нашэньня хіджабу, як таго патрабуе тэакратычны рэжым Ірану.
Ратавальнікі працуюць над пошукам целаў на месцы падзеньня верталёта з прэзыдэнтам Ірану Эбрагімам Раісі 20 траўня ў ахутанай туманам горнай мясцовасьці на паўночным захадзе краіны. Міністар замежных спраў Хасэйн Амір-Абдалах’ян таксама быў сярод загінулых разам зь сямю іншымі.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Previous slide
Next slide
Агенцтва IRNA, тым часам, піша, што верталёт мог разьбіцца праз тэхнічную няспраўнасьць. Іран знаходзіцца пад жорсткімі міжнароднымі санкцыямі, якія ў тым ліку забараняюць пастаўкі ў краіну заходняй авіятэхнікі. Верталёт Bell, на якім разьбіўся прэзыдэнт, пэўна, быў набыты ў абыход санкцыйнага рэжыму і ня мог праходзіць паўнавартасны аўтарызаваны тэхнічны кантроль.
Раней іранскія СМІ называлі ў ліку магчымых прычын катастрофы складаныя ўмовы надворʼя — у раёне крушэньня быў моцны туман.
Раісі было 63 гады. Ён заняў пасаду прэзыдэнта Ірана ў 2021 годзе. Раней ён быў генэральным пракурорам і часткай судовай улады ісламскай рэспублікі. Ён лічыцца прыхільнікам жорсткай лініі ў супрацьстаяньні з ЗША і Ізраілем. Некаторыя аналітыкі меркавалі, што Раісі павінен быў стаць пераемнікам 85-гадовага Вярхоўнага лідэра Ірана аяталы Алі Хамэнэі.
Форум