Прэзыдэнт Ірану загінуў у выніку крушэньня верталёта. Фота зь месца здарэньня
Ратавальнікі працуюць над пошукам целаў на месцы падзеньня верталёта з прэзыдэнтам Ірану Эбрагімам Раісі 20 траўня ў ахутанай туманам горнай мясцовасьці на паўночным захадзе краіны. Міністар замежных спраў Хасэйн Амір-Абдалах’ян таксама быў сярод загінулых разам зь сямю іншымі.
![Скрыншот зь відэа, апублікаванага Чырвоным Паўмесяцам Ірану 20 траўня, паказвае, як ратавальнікі выцягваюць целы зь месца, дзе разьбіўся верталёт з прэзыдэнтам Ірану Раісі ў ахутанай туманам горнай мясцовасьці на паўночным захадзе Ірану. 63-гадовы Раісі і яго спадарожнікі, у тым ліку міністар замежных спраў Хасэйн Амір-Абдалах'ян, былі знойдзеныя мёртвымі на месцы крушэньня.](https://gdb.rferl.org/01000000-0aff-0242-a3e3-08dc789df5f2_w1024_q10_s.jpg)
1
Скрыншот зь відэа, апублікаванага Чырвоным Паўмесяцам Ірану 20 траўня, паказвае, як ратавальнікі выцягваюць целы зь месца, дзе разьбіўся верталёт з прэзыдэнтам Ірану Раісі ў ахутанай туманам горнай мясцовасьці на паўночным захадзе Ірану.
63-гадовы Раісі і яго спадарожнікі, у тым ліку міністар замежных спраў Хасэйн Амір-Абдалах'ян, былі знойдзеныя мёртвымі на месцы крушэньня.
63-гадовы Раісі і яго спадарожнікі, у тым ліку міністар замежных спраў Хасэйн Амір-Абдалах'ян, былі знойдзеныя мёртвымі на месцы крушэньня.
![Ратавальнікі забіраюць целы зь месца аварыі](https://gdb.rferl.org/01000000-0aff-0242-00aa-08dc789f00e8_w1024_q10_s.jpg)
2
Ратавальнікі забіраюць целы зь месца аварыі
![Таварыства Чырвонага Паўмесяца Ірану апублікавала гэтую фатаграфію, на якой відаць абломкі верталёта пасьля яго крушэньня. Дзяржаўная тэлевізія Ірану паведаміла, што верталёт з прэзыдэнтам разьбіўся з прычыны кепскіх умоў надвор'я.](https://gdb.rferl.org/3ebbf0af-1e4f-4a4e-a304-cee73976164e_w1024_q10_s.jpg)
3
Таварыства Чырвонага Паўмесяца Ірану апублікавала гэтую фатаграфію, на якой відаць абломкі верталёта пасьля яго крушэньня. Дзяржаўная тэлевізія Ірану паведаміла, што верталёт з прэзыдэнтам разьбіўся з прычыны кепскіх умоў надвор'я.
![Пошукава-ратавальныя групы пры падтрымцы некалькіх замежных урадаў шукалі верталёт пасьля таго, як ён разьбіўся ў горным раёне Ірану вечарам 19 траўня 2024 году.](https://gdb.rferl.org/01000000-0aff-0242-eb98-08dc788d164b_w1024_q10_s.jpg)
4
Пошукава-ратавальныя групы пры падтрымцы некалькіх замежных урадаў шукалі верталёт пасьля таго, як ён разьбіўся ў горным раёне Ірану вечарам 19 траўня 2024 году.
![Працу ратаўнікоў ускладнялі ўмовы надвор'я і горная мясцовасьць.](https://gdb.rferl.org/01000000-0a00-0242-ddb0-08dc788b78fd_w1024_q10_s.jpg)
5
Працу ратаўнікоў ускладнялі ўмовы надвор'я і горная мясцовасьць.
![Прэзыдэнт Ірану Раісі прыляцеў на ўсход Азэрбайджану для ўдзелу ў адкрыцьці дамбы 19 траўня. На цырымоніі таксама прысутнічаў кіраўнік Азэрбайджану Ільхам Аліеў.](https://gdb.rferl.org/01000000-0aff-0242-07fa-08dc78899685_w1024_q10_s.png)
6
Прэзыдэнт Ірану Раісі прыляцеў на ўсход Азэрбайджану для ўдзелу ў адкрыцьці дамбы 19 траўня. На цырымоніі таксама прысутнічаў кіраўнік Азэрбайджану Ільхам Аліеў.
![Раісі і Аліеў падчас урачыстага адкрыцьця грэблі Кыз-Каласы на ірана-азэрбайджанскай мяжы, 19 траўня 2024 г.](https://gdb.rferl.org/01000000-0a00-0242-fb21-08dc789821c6_w1024_q10_s.jpg)
7
Раісі і Аліеў падчас урачыстага адкрыцьця грэблі Кыз-Каласы на ірана-азэрбайджанскай мяжы, 19 траўня 2024 г.
![Пасьля цырымоніі адкрыцьця грэблі надвор'е ў Кыз-Каласы сапсавалася. Верталёт Раісі накіроўваўся ў горад Тэбрыз, калі разьбіўся каля Джолфі. СМІ паведамляюць, што верталёт з прэзыдэнтам Ірану на борце «зьдзейсьніў грубую пасадку». Пазьней некалькі СМІ са спасылкай на ўрадавыя крыніцы паведамілі, што верталёт разьбіўся падчас перасячэньня горнай і лясістай мясцовасьці.](https://gdb.rferl.org/01000000-0a00-0242-1bb2-08dc789821ce_w1024_q10_s.jpg)
8
Пасьля цырымоніі адкрыцьця грэблі надвор'е ў Кыз-Каласы сапсавалася. Верталёт Раісі накіроўваўся ў горад Тэбрыз, калі разьбіўся каля Джолфі. СМІ паведамляюць, што верталёт з прэзыдэнтам Ірану на борце «зьдзейсьніў грубую пасадку». Пазьней некалькі СМІ са спасылкай на ўрадавыя крыніцы паведамілі, што верталёт разьбіўся падчас перасячэньня горнай і лясістай мясцовасьці.
![Пустое крэсла прэзыдэнта Раісі ў кабінэце міністраў Ірану пасьля пацьверджаньня яго гібелі ў выніку крушэньня верталёта.](https://gdb.rferl.org/01000000-0a00-0242-0c99-08dc78884908_w1024_q10_s.jpg)
9
Пустое крэсла прэзыдэнта Раісі ў кабінэце міністраў Ірану пасьля пацьверджаньня яго гібелі ў выніку крушэньня верталёта.
![Раісі быў абраны прэзыдэнтам у 2021 годзе. З тых часоў ён зрабіў больш жорсткімі многія абмежаваньні для іранцаў, зьвязаныя з захаваньнем «маральных законаў». Падчас ягонага прэзыдэнцтва таксама адбылося крывавае здушэньне антыўрадавых выступаў, выкліканых сьмерцю Махсы Аміні. 22-гадовая дзяўчына памерла ў паліцэйскім пастарунку пасьля таго, як яе затрымалі нібыта за парушэньне правілаў нашэньня хіджабу, як таго патрабуе тэакратычны рэжым Ірану.](https://gdb.rferl.org/e30a512d-769b-4882-a2f4-df840cda7a31_w1024_q10_s.jpg)
10
Раісі быў абраны прэзыдэнтам у 2021 годзе. З тых часоў ён зрабіў больш жорсткімі многія абмежаваньні для іранцаў, зьвязаныя з захаваньнем «маральных законаў». Падчас ягонага прэзыдэнцтва таксама адбылося крывавае здушэньне антыўрадавых выступаў, выкліканых сьмерцю Махсы Аміні. 22-гадовая дзяўчына памерла ў паліцэйскім пастарунку пасьля таго, як яе затрымалі нібыта за парушэньне правілаў нашэньня хіджабу, як таго патрабуе тэакратычны рэжым Ірану.
Форум