Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барак Абама: зьмяненьне клімату — пагроза нацыянальнай бясьпецы


Барак Абама выступае на саміце, прысьвечаным зьмяненьню клімату, у штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку 23 верасьня 2014 году
Барак Абама выступае на саміце, прысьвечаным зьмяненьню клімату, у штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку 23 верасьня 2014 году

Прэзыдэнт ЗША заклікае ўзброеныя сілы рыхтавацца да дзеяньняў з улікам сусьветнага пацяпленьня.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў, што зьмяненьне клімату ўяўляе сабой непасрэдную пагрозу нацыянальнай бясьпецы Злучаных Штатаў, а таксама пагражае ўзьнікненьнем нестабільнасьці і канфліктных сытуацыяў ва ўсім сьвеце. Абама заявіў пра гэта ў сераду, выступаючы перад выпускнікамі Акадэміі берагавой аховы ЗША ў штаце Канэктыкут.

Па словах прэзыдэнта, факт зьмены клімату бясспрэчны, а яго наступствы могуць адбіцца на тым, як амэрыканскія ўзброеныя сілы будуць абараняць сваю краіну. Абама адзначыў, у прыватнасьці, што многія прыбярэжныя ваенныя аб’екты ўжо адчулі на сабе наступствы павышэньня ўзроўню акіяна. Больш за тое, прэзыдэнт сказаў, што зьвязаныя са зьмяненьнем клімату стыхійныя бедзтвы могуць прывесьці да больш частага ўдзелу амэрыканскіх вайскоўцаў у выратавальных і гуманітарных апэрацыях. «Адмаўляць гэтую праблему або адмаўляцца яе вырашаць — значыць ставіць пад удар нашу нацыянальную бясьпеку, падрываць гатоўнасьць нашых сілаў», — сказаў Барак Абама.

Перад выступам прэзыдэнта Белы дом апублікаваў даклад, у якім падкрэсьліваецца, што ў цяперашні час міністэрства абароны ЗША вывучае наколькі ўразьлівымі для наступстваў зьмены клімату зьяўляюцца больш за 7000 ваенных аб’ектаў ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG