Амэрыканская міжплянэтная станцыя Dawn («Сьвітанак») выйшла на арбіту карлікавай плянэты Цэрэра, якая месьціцца ў поясе астэроідаў паміж Марсам і Юпітэрам.
Былы кантрактнік амэрыканскіх спэцслужбаў Эдвард Сноўдэн зьвярнуўся да Швэйцарыі з просьбай даць яму прытулак.
«Абы вайны не было» — гэтае беларускае выслоўе часьцей гавораць беларусы ці беларускі? Чаму жанчыны ў Беларусі больш схільныя падтрымліваць Аляксандра Лукашэнку?
«Да таго часу, пакуль мы не навучым сваіх грамадзян вандраваць па сваёй краіне, ніхто да нас не паедзе» — старшыня Беларускага грамадзкага аб’яднаньня экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў Мікалай Чырскі.
У Стамбуле забіты адзін зь лідэраў таджыцкай апазыцыі Умаралі Куватаў. Ягоная жонка і двое дзяцей дастаўленыя ў шпіталь з прыкметамі атручваньня.
Генэральны пракурор Украіны Віктар Шокін даручыў прыняць усе неабходныя меры для абароны жыцьця і здароўя Ганны Дурыцкай — галоўнай сьведкі па справе аб забойстве Барыса Нямцова.
Генэральны дырэктар ЮНЭСКА заявіў, што разбурэньні ў Німрудзе можна аднесьці да катэгорыі ваенных злачынстваў.
Жана Пцічкіна запрошаная 9 сакавіка ў гарадзкую ўправу Сьледчага камітэту для азнаямленьня са справай аб прычынах сьмерці яе сына Ігара Пцічкіна ў Менскім сьледчым ізалятары. Адначасова яе папярэдзілі пра забарону раскрываць вынікі сьледзтва.
Больш за 2 мільёны чалавек вымушана зьехалі з зоны канфлікту на ўсходзе Ўкраіны, кінуўшы на разрабаваньне нажытую за многія гады маёмасьць.
Афіцыйны беларускі прадстаўнік пры органах ААН у Жэнэве Міхаіл Хвастоў выказаўся супраць існаваньня пасады спэцыяльнага дакладчыка ААН па пытаньнях становішча з правамі чалавека ў Беларусі.
З 10 сакавіка 2015 году фізычная асоба можа ўвезьці з-за мяжы на працягу трох каляндарных гадоў па 1 адзінцы шэрагу катэгорыяў тавараў.
Канец аўтамабільнай казкі ў Беларусі. «За двухлітровую машыну трэба было заплаціць 800 эўра растаможкі, — узгадвае Аляксандар. — Пасьля 2011 году — 5000 эўра».
Швэдзкі літаратурны дэсант выказаў падтрымку незалежным беларускім пісьменьнікам і кнігавыдаўцам.
Завочная дыскусія паміж Кудрыным і Пушковым разгарнулася ў Твітэры
Сёньня ў менскай галерэі «Ў» а 18.00. адбудзецца прэзэнтацыя новай кнігі Барыса Пятровіча — «Пуціна».
Як адзначае «Тайм», сярод усіх сусьветных лідэраў больш за ўсё «лайкаў» у Facebook’у і падпісантаў у Twitter’ы ў прэзыдэнта ЗША Барака Абамы.
Сяджу ў менскім клюбе «Графіці» і ў перапынку паміж песьнямі «Мутнага вока» размаўляю зь дзьвюма студэнткамі мэдунівэрсытэту...
У Менску прайшло першае паседжаньне грамадзкага трыбуналу «Злачынствы сталінізму ў Беларусі».
Прэзыдэнт ЗША выступіў з заявай з нагоды 45-й гадавіны ўступленьня ў сілу Дамовы аб нераспаўсюджваньні ядзернай зброі.
На найбуйнейшым фэстывалі дакумэнтальных фільмаў пра правы чалавека «Адзін сьвет» прэзэнтавалі дакумэнтальную стужку пра Беларусь.
Падзеі і даты новага дня.
Магчыма гэта была апошняя запіска, якую напісаў Барыс Нямцоў перад сваёй сьмерцю.
Стрыечны брат Барыса Нямцова, сацыёляг і палітычны экспэрт Ігар Эйдман, ускладае на расейскія ўлады і асабіста на прэзыдэнта краіны Уладзіміра Пуціна прамую адказнасьць за забойства свайго сваяка і аднаго з лідэраў апазыцыі.
Беларуская фэдэрацыя біятлёну на сваёй старонцы «Ўкантакце» разьмясьціла ўзоры формы беларускіх біятляністаў на чэмпіянаце сьвету 2015 году.
Першая выстава ў музэі «Перм-36» пасьля яго пераходу пад поўны кантроль дзяржавы будзе прысьвечаная сродкам аховы і тэхнічным спосабам утрыманьня зьняволеных.
У 2014 годзе асудзілі 40 817 чалавек, апраўдалі — 99. Гары Паганяйла: «Што тут скажаш — такія ў нас суды»
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка абвясьціў 5 сакавіка днём жалобы ў сувязі з гібельлю гарнякоў на шахце імя Засядзькі.
У Беларусі заснаваны аргкамітэт па стварэньні грамадзкага аб’яднаньня «Беларускі саюз грузаперавозчыкаў „8-мы рэгіён“».
«У расейцаў ад часоў татарскага ярма засталася звычка гадзіць» — гэтыя словы выклікалі хвалю абурэньня і агрэсіі.
Мінздраў Беларусі сваёй пастановай павялічыў на 9 пазыцыяў сьпіс наркатычных сродкаў, псыхатропных рэчываў і іх прэкурсораў, якія падлягаюць дзяржаўнаму кантролю.
«Я выйшаў ад Надзеі Саўчанкі. Я пацьвярджаю словы ФСВП (Фэдэральнай службы выкананьня пакараньняў) аб яе частковым спыненьні галадоўкі»
У райцэнтры Круглае, што на Магілёўшчыне, жыхары незадаволеныя ініцыятывай мясцовай улады па правядзеньні Дня безаплатнай працы. Заробленыя на іх сродкі пойдуць на падрыхтоўку Круглага да абласных «Дажынак».
Вайна, вышыванкі і вар’яцтва. Саша Філіпенка – прыгожы, пасьпяховы і сумны сымбаль пакаленьня «былых сыноў» Беларусі – у інтэрвію Радыё Свабода не адказвае на пытаньне, як не звар’яцець у Расеі.
Народны дэпутат Украіны Надзея Саўчанка, якая знаходзіцца ў СІЗА ў Расеі, пагадзілася спыніць галадоўку, заяўляе Фэдэральная служба выкананьня пакараньняў Расеі (ФСВП).
Былы беларускі палітвязень, праваабаронца Алесь Бяляцкі выступіў сёньня на сэсіі Рады па правах чалавека ААН у Жэнэве.
Міжнародная праваабарончая грамадзкая арганізацыя «Мэмарыял» разам з ініцыятывай «За ўратаваньне Курапатаў» распачынаюць у Менску першы Беларускі грамадзкі трыбунал над сталінізмам.
Імавернасьць таго, што Міжнародны валютны фонд дасьць Беларусі новы крэдыт, невялікая. Такую думку ў інтэрвію Радыё Свабода выказаў эканаміст Леанід Злотнікаў.
Аляксандар Лукашэнка падчас сустрэчы з кіроўным складам органаў унутраных спраў выказаўся пра вайну і замірэньне ў Данбасе, а таксама пра немагчымасьць зьвяржэньня ўлады ў Беларусі.
Пачынаецца! Зноў мы і мільёны заўзятараў у сьвеце дзесяць дзён будзем жыць вялікім біятлёнам — самым любімым зімовым спортам у Беларусі.
«Каб спыніць канфлікт, патрэбная сілавая місія, якая б прымусіла бакі пагадзіцца на мір. І толькі пасьля такой сілавой місіі можна ўводзіць несілавую — як місія АБСЭ, — якая разьдзяляе бакі, кантралюе адвод узбраеньня і дэмабілізацыйныя працэсы».
На тэлеканале ОНТ адбылося ток-шоў «Справа прынцыпу», прысьвечанае патрыятызму
Пазыцыя Беларусі адносна ўвядзеньня адзінай візавай прасторы паміж Беларусьсю і Расеяй за апошні час не зьмянілася.
У выніку спрацоўваньня выбухной прылады пашкоджаныя два офісы ў цокальным памяшканьні трохпавярховага дома, у некалькіх кватэрах выбітае шкло. Пацярпелых у выніку выбуху няма.
Беларускі бізнэс просіць улады аслабіць ціск і не перашкаджаць прадпрымальнікам працаваць, але ўжо слаба верыць, што ўрад іх пачуе.
Малавядомым, але асноўным элемэнтам у сацыяльнай структуры Паўночнай Карэі зьяўляецца так званы сонбун. Ён вызначае рэпутацыю ў грамадзтве.
Больш за год таму арганізатары праекту палёту на Марс абвясьцілі, што абралі каля тысячы кандыдатаў. Сярод іх апынулася пяць беларусаў: Вікторыя Лазарава, Антон Яфрэмаў, Міхаіл Румянцаў, Мікіта Хацкевіч і Анастасія Паньшына.
«Жыцьцё за цара» – так у арыгінале называлася опэра Глінкі «Іван Сусанін». Учора можна было пераназваць – «Жыцьцё за генсека», сёньня – «Жыцьцё за прэзыдэнта». Сутнасьць ня зьменіцца.
Былы прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма рэпрэзэнтуе сваю краіну на перамовах трохбаковых кантактнай групы па ўрэгуляваньні сытуацыі на Данбасе.
На працэсе ў Заводзкім судзе Менску Дзяніс Замяталін, сын былога намесьніка кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Ўладзімера Замяталіна, абверг абвінавачаньні ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці і не пагадзіўся з пазовам.
Загрузіць яшчэ