Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баевікі «Ісламскай дзяржавы» зруйнавалі старажытны горад


Улады Іраку заявілі, што баевікі «Ісламскай дзяржавы» зруйнавалі бульдозэрамі парэшткі cтаражытнага асырыйскага горада Німруд на поўначы Іраку.

Паводле Міністэрства турызму і аховы старажытнасьцяў, баевікі пачалі зьнішчаць гістарычны помнік пасьля малітвы 5 сакавіка.

Прыблізна за 30 кілямэтраў ад Масулы былі заўважаныя грузавікі, якія, верагодна, вывозілі артэфакты.

Чыноўнікі міністэрства заявілі, што яны яшчэ ня ведаюць, у якой ступені разбураны гістарычны горад, які быў заснаваны 3 300 гадоў таму на беразе ракі Тыгр.

Генэральны дырэктар ЮНЭСКА заявіў, што разбурэньні ў Німрудзе можна аднесьці да катэгорыі ваенных злачынстваў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG