Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 5 сакавіка: дзень памяці Міколы Ермаловіча


Мiрскi замак, лiстапад 2013, фота: Уладзiмiр Мальцаў
Мiрскi замак, лiстапад 2013, фота: Уладзiмiр Мальцаў

Падзеі і даты новага дня.

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша

Менск — Першы вясновы канцэрт. Музыка+паэзія. Сьпяваюць Вольга Акуліч і Натальля Нікіціна, чытаюць Віка Трэнас і Юля Цімафеева. У межах канцэрту адбудзецца прэзентацыя паэтычнай «Кнігі памылак» Юлі Цімафеевай.

Менск — трэці моладзевы фэстываль кароткамэтражнага кіно «Кальварыйскія бабры», актавая заля БДУ (вул. Кальварыйская, 9).

У гісторыі:

1279 — войскі ВКЛ перамаглі войска Тэўтонскага ордэну ў бітве пры Ашэрадэне.

1946 — прэм’ер Вялікабрытаніі часоў Другой Сусьветнай вайны Ўінстан Чэрчыль выступіў у амэрыканскім горадзе Фултане з прамовай, ад якой вядзецца адлік «халоднай вайны».

1948 — чэхаславацкія спэцслужбы на загад СССР арыштавалі ў горадзе Вімпэрк паэтку Ларысу Геніюш і яе мужа лекара Яна Геніюша. Неўзабаве іх чакаў «судовы працэс» у Менску і дарога у ГУЛАГ.

1992 — Беларусь усталявала дыпляматычныя дачыненьні з Грэцыяй.

2000 — касьцёл бэатыфікаваў 11 сёстраў-назарэцянак, расстраляных нацыстамі ў 1943 г. каля Наваградка.

У памяці:

1871 — нарадзілася Роза Люксэмбург, польская і нямецкая рэвалюцыянэрка.

1896 — нарадзіўся Кандрат Крапіва, беларускi савецкi пicьменьнiк, байкапicец.

1910 — нарадзіўся Аўген Калубовіч (Каханоўскі), беларускі гісторык, палітычны дзеяч, настаўнік.

1951 — нарадзілася Галіна Гарэлава, беларуская камапзытарка.

1953 — памёр савецкі дыктатар Ёсіф Сталін. Падлік ахвяраў яго рэжыму працягваецца дагэтуль.

2000 — у Менску трапіў пад машыну і трагічна загінуў беларускі гісторык Мікола Ермаловіч, аўтар папулярных працаў па гісторыі Беларусі (кнігі «Старажытная Беларусь», «Па сьлядах аднаго міфа», «Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае»).

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

З успамінаў Васіля Быкава, які тады служыў на Сахаліне, пра сьмерць Сталіна:

«Хутка вярнуўшыся, падпалкоўнік з каменным тварам аб’явіў: „Памёр таварыш Сталін. Устаць!“ Усе ўсталі, моўчкі ўзіраючыся ў барадаты твар падпалкоўніка, і я сказаў сабе тады ў думках: „Слава табе, Госпадзе“. Усе, аднак, тую навіну выслухалі моўчкі, ніхто не заплакаў. Былі абыякава-стрыманыя і пасьля, на перапынку. Пачаліся траўрныя пастраеньні, мітынгі, палымяна-жалобныя прамовы палітначальства ды яго падбрэхічаў. Курсанты-афіцэры маўчалі. Мы адчувалі, што нешта павінна зьмяніцца і прагнулі, каб зьмянілася ў лепшы бок. У горшы ўжо не было куды».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG