Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьведку забойства Нямцова ўзялі пад ахову — ёй пагражалі


Ганна Дурыцкая
Ганна Дурыцкая

Генэральны пракурор Украіны Віктар Шокін даручыў прыняць усе неабходныя меры для абароны жыцьця і здароўя Ганны Дурыцкай — галоўнай сьведкі па справе аб забойстве Барыса Нямцова.

Напярэдадні Дурыцкая зьвярнулася ў міліцыю з заявай пра пагрозы жыцьцю. Пра гэта паведамляе прэсавая служба Генпракуратуры Ўкраіны. Па зьвестках ведамства, Дурыцкай пагражалі невядомыя падчас яе знаходжаньня ў бацькоў у горадзе Белая Царква Кіеўскай вобласьці.

Украінскія праваахоўныя органы распачалі крымінальную справу па двух артыкулах «замах на забойства» і «наўмыснае забойства». Супрацоўнікі Службы бясьпекі Ўкраіны і Міністэрства ўнутраных спраў ўзялі Дурыцкую пад ахову, паведамляе «Украінская праўда».

Ганна Дурыцкая знаходзілася побач з Нямцовым ў момант забойства палітыка на Вялікім Маскварэцкім мосьце ў Маскве ў ноч на 28 лютага. 3-га сакавіка, пасьля допытаў сьледчымі, жанчына зьехала ва Ўкраіну. Раней Дурыцкая заявіла, што ня бачыла асобы забойцы. Яна таксама адмаўляе вэрсію забойства з рэўнасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG