Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакат: Да Надзеі Саўчанкі пусьцяць украінскіх лекараў


Украінскі плякат з выявай Надзеі Саўчанкі
Украінскі плякат з выявай Надзеі Саўчанкі

Адвакат Надзеі Саўчанкі, якая знаходзіцца ў маскоўскай турме і якая мае праблемы пры выхадзе з працяглай галадоўкі, паведаміў Радыё Свабода, што расейскі бок дазволіў наведваньне яго падабароннай украінскімі лекарамі.

Ільля Новікаў выказаў надзею, што нарэшце будзе атрыманая аб’ектыўная ацэнка стану здароўя Надзеі Саўчанкі.

У сераду зьняволеная ўкраінская лётчыца, у якой разьвіўся востры панкрэатыт, заявіла, што адновіць галадоўку, калі да канца тыдня да яе не дапусьцяць ўкраінскіх лекараў.

Іншы яе адвакат Мікалай Полазаў сказаў, што вывядзеньне Саўчанкі з галадоўкі, якую яна трымала больш за 80-і дзён, праводзіцца няправільна.

Дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны і дэлегат Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Надзея Саўчанка з мінулага лета знаходзіцца пад вартай у Расеі паводле абвінавачваньня ў датычнасьці да гібелі расейскіх журналістаў пад Луганскам. Украінская ваеннаслужачая адмаўляе віну і сьцьвярджае, што яе захапілі і пераправілі ў Расею сэпаратысты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG