Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.
Афіша
Афіцыйны візыт у Беларусь Пьетра Параліна — дзяржаўнага сакратара Ватыкану.
Менск. У літаратурным музэі імя Якуба Коласа прэзэнтацыя зборніка духоўнай прозы і паэзіі Анатоля Кудласевіча «Трынаццаць дзён», што выйшаў у выдавецтве «Галіяфы». У праграме — аўтарскія песьні пад гітару, вершы, пародыі. Пачатак а 19-ай.
Менск — у галерэі TUT.BY — дыскусія з цыклю «Што думаюць беларусы?». (пр-т Дзяржынскага, 57, пачатак а 19-ай).
У гісторыі:
1229 — армія крыжакоў заняла Іерусалім.
1922 — Грузія, Армэнія і Азэрбайджан утварылі фэдэратыўную рэспубліку, якая ўвайшла ў склад СССР.
1938 — аншлюс Аўстрыі Нямеччынай.
1947 — абвешчаная «дактрына Трумэна» аб стрымліваньні савецкага экспансіянізму.
1986 — у Горадні створаны гісторыка-культурны клюб «Паходня».
1999 — у альянс НАТО ўступілі Чэхія, Польшча і Вугоршчына.
У памяці
1851 — памёр Ян Баршчэўскі, пісьменьнік, выдавец, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры.
1914 — нарадзіўся Уладзімер Клішэвіч, паэт, публіцыст, вязень савецкіх турмаў, дзяяч эміграцыі ў ЗША.
1922 — нарадзіўся Джэк Кэруак, амэрыканскі пісьменьнік і паэт.
1922 — памёр Кузьма Цярэшчанка, удзельнік клюбу «Беларуская хатка» ў Горадні, адзін з ініцыятараў скліканьня Беларускага зьезду Віленшчыны і Гарадзеншчыны летам 1919 году, міністар унутраных справаў БНР.
1946 — нарадзілася Лайза Мінэлі, амэрыканская акторка, сьпявачка.
ЦЫТАТА ДНЯ
Мінулае вучыць нас, як жыць сёньня.
Ян Баршчэўскі