30 сакавіка ў Бабруйску прэзэнтавалі кнігі, прысьвечаныя палітвязьню Алесю Бяляцкаму. Адну з іх, якая выйшла ў сэрыі «Бібліятэка Свабода» «Справа Бяляцкага» прадставіў аўтар, супрацоўнік «Радыё Свабода» Валер Каліноўскі. Пра другую, напісаную самім Алесем Бяляцкім «Асьвечаныя Беларушчынай» апавёў паэт і музыка Эдуард Акулін.