Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дантыст ў ЗША мог заразіць ВІЧ і гепатытам С каля 7 тысяч пацыентаў


Каля сямі тысяч чалавек маглі заразіцца ВІЧ ды іншымі інфэкцыйнымі захворваньнямі ў стаматалягічнай клініцы амэрыканскага штата Акляхома.

Інспэкцыя аховы здароўя дэпартамэнту горада Тулса пачала праверку прыватнай зубной клінікі доктара Скота Харынгтана пасьля таго, як у аднаго зь яго пацыентаў быў знойдзены ВІЧ і гепатыт С.

Праверка паказала, што супрацоўнікі клінікі карысталіся нестэрыльнымі інструмэнтамі, паўторна выкарыстоўвалі ампулы і іншыя ёмістасьці для лекаў, а таксама ўжывалі мэдыкамэнты без ліцэнзіі.

Усім пацыентам дантыста былі разасланыя лісты з папярэджаньнямі. Ім прапануецца бясплатна здаць аналізы на ВІЧ і гепатыт.

«Мы не ведаем, як доўга мелі месца парушэньні, таму мы парэкамендавалі ўсім пацыентам доктара Харынгтана прайсьці тэсты на гепатыт B і С, а таксама на ВІЧ», — гаворыцца ў заяве дэпартамента аховы здароўя штата Аклахома.

Доктар Харынгтан, які працаваў зубным лекарам 36 гадоў, добраахвотна здаў ліцэнзію на вядзеньне лячэбнай практыкі і зачыніў свае клінікі ў Тулсе. У цяперашні час ён супрацоўнічае са сьледствам, піша РІА «Новости».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG