Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як схавацца ад Google?


Якую інфармацыю немагчыма знайсьці праз пошукавыя інтэрнэт-сыстэмы? Пра спробы схавацца ад Google і пра канфлікт гэтай карпарацыі з моўнай радай Швэцыі распавяла BBC.

У швэдзкім газэтным слэнгу прыжылося слова «ungoogleable» — тое, што нельга знайсьці пра пошукавыя сыстэмы, «негуглаванае», так бы мовіць. Аднак калі моўная рада Швэцыі наважылася ўключыць гэтае паняцьце ў сьпіс новых швэдзкіх словаў, гэтаму рашуча запярэчыў сам Google. Прычына крыўды палягала ў тым, што паняцьце азначае немагчымасьць знайсьці нешта пры дапамозе любых пошукавых сыстэмаў, але зьвязанае толькі з адной, хаця найбольш папулярнай зь іх.

Але што ёсьць «ungoogleable»? Што немагчыма знайсьці пры дапамозе Google, які быццам бы ведае ўсё?

Назавіце сваю фірму лічбай 367 і пашукавік выдасьць тысячы і дзесяткі тысяч аўтобусных маршрутаў

Як адзначае BBC, гэтая дасьведчанасьць пашукавікоў стварае пэўныя праблемы, якія тычацца ў тым ліку і правоў чалавека. Вас сфатаграфавалі ці зьнялі на відэа ў кампрамэтуючай сытуацыі і вывесілі фота ці відэа ў інтэрнэт. І гэта назаўжды. Вы праз шмат гадоў уладкоўваецеся на працу, але вашы патэнцыйныя працадаўцы атрымаюць той стары кампрамат на вас парай клікаў у Google.

Ад Google нельга схавацца. Але можна замаскіравацца. І некаторыя робяць гэта сьвядома. Назавіце сваю фірму лічбай 367 і пашукавік выдасьць тысячы і дзесяткі тысяч аўтобусных маршрутаў, сярод якіх будзе цяжка знайсьці вас. Назавіце сябе Джон Сьміт — і вы будзеце надзейна схаваны сярод соцень тысяч джонаў сьмітаў.

Вядома, якім выгадным бізнэсам зьяўляецца рэкляма, прасоўваньне прадукцыі і брэндаў на рынак, каб іх ведалі як мага больш людзей. Маркетынгавая кампанія Undertone аказвае ў пэўным сэнсе адваротныя паслугі — яна робіць вас нябачнымі ў інтэрнэце для пашукавікоў.

Сьпявачка Ірэн Сэра і яе калегі выбралі для свайго гурту назву -ICQ — назва вядомай сыстэмы камунікацыі ў інтэрнэце, ды яшчэ за злучком напачатку. Гурт мае сайт, але ня хоча, каб яго было лёгка знайсьці. «Мы не хочам аддаваць усё адразу, — кажа Сэра. — Калі вы хочаце пра нас даведацца, трэба прыкласьці пэўныя намаганьні».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG