Першае галасаваньне на выбарах новага Папы Рымскага не прынесла выніку. Пра гэта апавясьціў чорны дым з спэцыяльна ўсталяванага над Сыкстынскай капэляй у Ватыкане коміна.
На конкурс ужо даслалі больш за 200 працаў. Яшчэ ня позна паўдзельнічаць: дасылайце сьмешныя, парадаксальныя, дзіўныя, абсурдныя, правакацыйныя побытавыя фотаздымкі беларускага жыцьця.
Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ, які абмяжоўвае кошт службовых аўтамабіляў, якія набываюць дзяржаўныя органы, 25 тысячамі эўра.
У раёне Заслаўскага вадасховішча вечарам 12 сакавіка былі затрыманыя ўдзельнікі «Эўрабачаньня-2012» — браты Ўладзімер і Дзьмітрый Каракіны (гурт Litesound).
З удзячнасьцю азнаёміўшыся з пастановай камісіі БАЖ, рэдакцыя таксама адзначае, што спадар Кузьняцоў, як і спадар Пазьняк, рэгулярна меў магчымасьць выказваць свае погляды і ацэнкі на сайце і ў эфіры Свабоды, у тым ліку ў жывых онлайн-канфэрэнцыях.
У міжнародны дзень барацьбы супраць цэнзуры ў інтэрнэце міжнародная арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў» абнародавала даклад аб здушэньні свабоды слова ў інтэрнэце.
«Для нас, вядома, будзе мець розьніцу, ці папа будзе ведаць пра Беларусь і яе праблемы, ці ня будзе гэтага ўяўляць. Бо, вядома, калі папа будзе з Афрыкі ці Філіпінаў, то гэты папа паставіць цалкам іншыя задачы для папства».
У 2012 годзе «ворагамі інтэрнэту» прызнаныя Сырыя, Кітай, Іран, Бахрэйн і Віетнам. А летась сярод «ворагаў інтэрнэту» была і Беларусь.
Ірына Халіп вярнулася ў Беларусь пасьля сустрэчы са сваім мужам, экс-кандыдатам у прэзыдэнты Андрэем Саньнікавым, які ўвосень 2012 году зьехаў у Вялікабрытанію, дзе атрымаў палітычны прытулак.
Менскае «Дынама», прайграўшы трэці запар паўфінальны паядынак рыскім аднаклюбнікам, выбыла з Кубку надзеі Кантынэнтальнай хакейнай лігі
Як паказалі вынікі апытаньняў, прадстаўленых на канфэрэнцыі «Польшча-Расея. Вынікі 2012», менавіта Расея ўспрымаецца палякамі як найбольш непрыязная Польшчы дзяржава.
Усясьветны дзень барацьбы з кібэр-цэнзуры прызначаны, каб аб’яднась намаганьні і зрабіць інтэрнэт вольным ад абмежаваньняў і дастуным для ўсіх.
12 сакавіка ў судзе Ленінскага раёну Менска працягваецца парцэс над над мадэльерам Сашам Варламавым.
Удзел у канкляве возьмуць 115 кардыналаў, сярод якіх будзе абраны 266-ты наступнік сьвятога Пятра.
Падзеі, якія маюць адбыцца ў Беларусі, і гэты дзень у гісторыі.
У бібліятэцы Вацлава Гаўла ў Празе адбылася сустрэча з колішнім дысыдэнтам Уладзімерам Букоўскім, які ў савецкія часы правёў 12 гадоў у турмах і вар'ятнях, — у чэскім перакладзе Радкі Бзонкавай выйшла ягоная кніга «І вяртаецца вецер».
Што такое 8 сакавіка – саўковае сьвята, сямейнае сьвята, дзень барацьбы за правы жанчын? Ці варта жанчынам «ня шастаць па плошчах, а варыць боршч» паводле рэцэпту Ярмошынай?
Асуджаны за ўдзел у Плошчы-2010 Сяргей Марцалеў зьвярнуўся ў Партызанскі РУУС Менску з просьбай дазволіць яму выезд за мяжу.
Як захаваць цела нябожчыка ад распаду, калі яно будзе выстаўленае на агляд усіх грамадзянаў на працягу тыдня, а потым стане экспанатам у музэі?
Юліюс Панка сказаў, што засмучаны тым, што ў Літве адбылося такое жахлівае забойства.
Маці актывіста Вольга Гайдукова: «Сьледзтва цягнецца ўжо пяты месяц, а яснасьці ніякай. Нават зразумець немагчыма, за што Андрэя вінавацяць
Суд Савецкага раёна Менска прызнаў Валянціну Цюрыву вінаватай у несанкцыянаваным пікетаваньні і пакараў 3 суткамі арышту. Паколькі гэты час яна ўжо адсядзела ў турме на Акрэсьціна, Валянціну адпусьцілі.
Грамадзянін Расеі Сяргей Кабалаў, затрыманы за скандал у самалёце Масква — Хургада, правёў на тэрыторыі Беларусі больш за месяц.
Украінская журналістка Анхар Кочнева зьбегла з сырыйскага палону і знаходзіцца ў бясьпецы. Гэтую інфармацыю пацьвердзіла міністэрства замежных справаў Украіны.
Найстарэйшы будынак Бабруйску, былы касьцёл мясцовай езуіцкай рэзыдэнцыі, пасьля некалькіх пажараў — на мяжы разбурэньня.
72-гадовы жыхар Магілёва Ўладзімер Вільчык слухае беларускую службу Радыё Свабода больш за сорак гадоў.
11 сакавіка мае выйсьці са штрафнога ізалятара пасьля 20-дзённага пакараньня палітвязень Аляксандар Францкевіч, які адбывае 3 гады зьняволеньня ў івацэвіцкай калёніі.
Паліцыя ў Баку выкарыстала спэцсродкі, каб разагнаць недазволеную маніфэстацыю пратэсту супраць гвалту ў войску. Спэцродкі — нямецкай, ізраільскай і ўкраінскай вытворчасьці.
Прэсавая сакратарка МАЗу Юлія Катыш паведаміла Інтэрфаксу, што да канца сакавіка прадпрыемства будзе працаваць 4 дні на тыдзень, але дадатковыя выходныя будуць адпрацаваныя восеньню.
Так ацаніў Праваабарончы цэнтар «Вясна» выкананьне правоў чалавека ў Беларусі ў 2013 годзе.
Экспазыцыя «За годнасьць! За Радзіму!», прымеркаваная да 175-годзьдзя з дня нараджэньня Кастуся Каліноўскага і 150-годзьдзя паўстання 1863–1864 гадоў, адкрылася ў Прэзыдэнцкай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь.
11 сакавіка па ўсёй Японіі пройдуць цырымоніі памяці ахвяраў землятрусу. У жалобных мерапрыемствах у Токіё будуць удзельнічаць імпэратар Японіі, прэмьер-міністр і сябры ўраду.
Каралева Вялікай Брытаніі Лізавета II у панядзелак падпіша Хартыю супраць недапушчальнасьці любых формаў дыскрымінацыі, у тым ліку паводле сэксуальнай арыентацыі, у краінах брытанскай Садружнасьці нацыяў.
Ірак — адзін зь лідэраў паводле колькасьці сьмяротных пакараньняў.
Ягоная зона свабоды супадае зь межамі роднага гораду. Рабіць Ліду сваёй яму ўдаецца таму, што ён вельмі любіць свой горад і ягоных людзей, — перакананы Станіслаў Суднік.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Апэратар ТВ «Белсат» у Вільні Зьдзіславас Вайцэхоўскіс сказаў Радыё Свабода, што невядомыя, якія 9 сакавіка перашкаджалі працы журналістаў ў часе цырымоніі пахаваньня трагічна загіблага лідэра беларускай дыяспары, паводзілі сябе груба, але зь веданьнем законаў.
Чарговы астэроід праляцеў у непасрэднай блізкасьці з нашай плянэтай. Пра гэта паведамілі экспэрты з касьмічнага агенцтва НАСА.
У Японіі ў нядзелю прайшлі масавыя дэманстрацыі супраць ядзернай энэргетыкі.
Аргентынскі футбаліст Ліянэль Мэсі, які выступае за гішпанскую «Барсэлёну», забіў у суботу гол у 17-м запар матчы.
Польскія памежнікі перахапілі непадалёк Сувалак 2 легкавікі зь беларускімі нумарамі пад завязку набітыя кантрабанднымі цыгарэтамі на агульную суму каля 50 тысячаў эўра.
Віленскі паліцэйскі камісарыят зафіксаваў скаргу журналістаў аб перашкодах іх прафэсійнай дзейнасьці. Захаваліся відэа і гуказапісы пагрозаў і абразаў.
У эгіпецкай сталіцы Каіры і ў іншых гарадох краіны пачаліся акцыі пратэсту пасьля таго, як сёньня суд Эгіпту вынес канчатковы прысуд абвінавачаным паводле справы аб леташніх непарадках на стадыёне ў Порт-Саідзе.
У Кабуле 9 сакавіка пры выбуху, які быў учынены сьмяротнікам ля будынка Міністэрства абароны Аўганістану, загінулі ня менш за дзевяць цывільных грамадзянаў.
Гэтымі днямі жонкі, маці, сяброўкі палітвязьняў прымалі віншаваньні зь Міжнародны жаночым днём. З-за кратаў.
Актывістку кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Валянціну Цюраву, затрыманую 8 сакавіка ў цэнтры Менску, зьмясьцілі ў турму на Акрэсціна.
Суд у Каіры пастанавіў пакараць сьмяротнай карай 21 футбольнага фаната, вінаватага ў леташніх крывавых пасьляматчавых сутычках.
Колькасьць допінг-пробаў беларускіх спартоўцаў узрасьце шматразова — рэгулярныя скандалы сур’ёзна псуюць спартовы імідж краіны.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама ў заяве з нагоды Міжнароднага дня жанчынаў заявіў у пятніцу, што яго ўлада пацьвярджае сваю падтрымку ў барацьбе за правы і магчымасьці для жанчынаў і дзяўчат ва ўсім сьвеце.
Загрузіць яшчэ