Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэсі забіў у 17 матчах запар і пабіў сусьветны рэкорд


Аргентынскі футбаліст Ліянэль Мэсі, які выступае за гішпанскую «Барсэлёну», забіў у суботу гол у 17-м запар матчы.

Такім чынам нападнік, як паведамляе клюб, пабіў папярэдні рэкорд, усталяваны, як лічыцца, яшчэ ў канцы 1930-х гадоў: тады польскі футбаліст Тэадор Пэўтэрэк забіваў галы 16 матчаў запар.

Дзякуючы Мэсі, «Барсэлёна», якая зараз ідзе першай у спаборніцтве Першага дывізіёну Прафэсійнай футбольнай лігі Гішпаніі, перамагла ў суботу зь лікам 2:0 клюб «Дэпартыва».

Гэта быў 40-ы гол Мэсі за цяперашні сезон і 27-ы за апошнія 17 матчаў. Мэсі зьяўляецца трохразовым ляўрэатам Залатога мяча ФІФА, а таксама леташнім Гульцом году паводле ФІФА.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG