Студэнт Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўнівэрсытэту Сямён Ісаеў на выпускным іспыце замест адказу па білеце на дзяржаўным іспыце зачытаў прамову. У адказ на выступ студэнта адлічылі за 3 месяцы да атрыманьня дыплёму.
У ЛГБТ-праваабаронцы Сяргея Андросенкі, які вяртаўся зь Вільні ў Менск, падчас мытнага надгляду забралі пашпарт, патлумачыўшы, што ён значыцца ў базе несапраўдных дакумэнтаў.
Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміў яго бацька Аляксандар Дзядок.
У Гомелі дзясяткі гараджанаў шыхтуюцца на марозе ў доўгія чэргі, каб праверыць лёгкія на сухоты.
29 сакавіка зь візытам у Менск чакаецца кіраўнік МЗС Турэччыны Ахмет Давутаглу. Чакаецца падпісаньне пагадненьня аб адмене візаў
За два месяцы гэтага году колькасьць насельніцтва Беларусі скарацілася на 2 тысячы і на 1 сакавіка 2013 году склала 9 462 000 чалавек.
За апошні час у цэнтры Менску вырасьлі гмахі, якія выглядаюць чужароднымі целамі на тле традыцыйнай забудовы.
Якую інфармацыю немагчыма знайсьці праз пошукавыя інтэрнэт-сыстэмы? Пра спробы схавацца ад Google і пра канфлікт гэтай карпарацыі з моўнай радай Швэцыі распавяла BBC.
BBC паведаміла пра першыя вынікі коранэрскага дасьледаваньня абставінаў сьмерці Барыса Беразоўскага: «На шыі загінулага была завязаная пятля, іншы кавалак такой жа тканіны быў прымацаваны да штангі, на якой мацуюцца шторы для ваннай».
Усе часопісы «Архэ-Пачатак», а таксама выдадзеныя рэдакцыяй кнігі, якія прадаваліся ў гарадзенскай краме канфіскаваных тавараў, прададзеныя.
Лекар-нарколяг Алег Капылоў у эфіры «Свабоды» выказаў сваё стаўленьне да ініцыятывы ўладаў браць грошы за лячэньне зь нецьвярозых.
Ва Ўзбэкістане абвяргаюць весткі пра хваробу кіраўніка краіны Карымава. Прэс-служба прэзыдэнта Узьбэкістана заявіла, што Іслам Карымаў сустрэўся ў Ташкенце зь міністрам замежных справаў Казахстана.
Першая жанчына-дырэктар Сакрэтнай службы ЗША Джулія Пірсан прыведзеная да прысягі ў Белым доме.
Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Адна з пацярпелых ад выбуху на Лынтупскім сьпіртзаводзе памерла. Яшчэ адна пацярпелая знаходзіцца ў рэанімацыі.
Сын экс-прэзыдэнта Кіргізстана Курманбека Бакіева Максім завочна асуджаны гарадзкім судом Бішкека да 25 гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці.
27 сакавіка Аляксандра Балобіна, актывіста кампаніі «Гавары праўду», дапыталі ў Крычаўскім міжраённым аддзеле ўпраўленьня Камітэту дзяржаўнай бясьпекі.
Экс-дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Вольга Абрамава намагаецца, каб кнігі, якія яна накіравала палітвязьню Мікалаю Статкевічу ў турму, дайшлі да адрасата.
Карэспандэнт Свабоды зьвярнуўся да карпарацыі Microsoft з пытаньнем: «Ці Microsoft дае інфармацыю ў адказ на запыты адносна карыстальнікаў скайпу, якія атрымае зь Беларусі?»
Пракуратура Берасьцейскай вобласьці накіравала ў суд крымінальную справу адносна грамадзяніна Расеі, які прарваўся на «БМВ» празь беларуска-польскую мяжу.
Актывістка Ніна Багінская, якая ўчора страціла прытомнасьць падчас працэсу ў Маскоўскім судзе, заяўляе, што будзе скардзіцца ў пракуратуру.
У Менску прайшла ўстаноўчая канфэрэнцыя новага праваабарончага грамадзкага аб’яднаньня. Адзін зь яго лідэраў Сяргей Калякін запрашае ў арганізацыю прадстаўнікоў улады.
У Магілёве з інтэрнату высяляюць сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» Мікалая Залознага.
Расейская «Новая газета» надрукавала дакумэнт, паводле якога сацыяльная сетка «ВКонтакте» нібыта актыўна супрацоўнічала са спэцслужбамі ў справе кантролю над палітычнай актыўнасьцю сваіх удзельнікаў.
Адкрыты ліст берасьцейскіх заўзятараў «Дынама-Брэст» абмеркавалі ў Доме футболу. Заўзятары абураныя «некампэтэнтнымі, а часта і адкрыта хамскімі паводзінамі супрацоўнікаў менскага АМАПу».
Улады Беларусі плянуюць увесьці аплату мэдычных паслугаў для тых грамадзян, каму дапамога спатрэбілася ў выніку алькагольнага ап’яненьня. Адпаведны законапраект Савет міністраў перадаў на разгляд Палаты прадстаўнікоў.
Загадкавая сьмерць апальнага расейскага алігарха Барыса Беразоўскага працягвае выклікаць неадназначную рэакцыю і спрэчкі пра ягонае месца ў палітычным жыцьці як Расеі, так і іншых краінаў.
Як паведамляе руская служба нашага радыё, таксісты Санкт-Пецярбургу пачалі збор подпісаў пад пэтыцыяй, у якой просяць абараніць іх ад п’яных пасажырак.
На конкурс «Беларускі трэш» ужо даслалі больш за 700 малюнкаў і фатаграфіяў. Мы спынілі прыём новых працаў на конкурс. Вынікі будуць падведзеныя неўзабаве.
2 красавіка а 17-й гадзіне ў менскім Чырвоным касьцёле адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўнясеньня ў сьвятыню рэліквіяў папы Рымскага Яна Паўла ІІ — кроплі крыві, а таксама ягонай хустачкі.
Юрый Дорн сёньня выступіў у судзе з апошнім словам. Прысуд лідэру юдэйскай грамады Беларусі вынесуць 29 сакавіка.
Вярхоўны суд Злучаных Штатаў учора пачаў разгляд дзьвюх справаў, якія тычацца статусу аднаполых шлюбаў.
Дзьмітры Галееў (Галей) скардзіўся на жорсткае абыходжаньне ў беларускіх турмах і прасіў палітычнага прытулку ў Расеі. Дайшоў нават да Страсбурскага суду.
Свой турэмны дзёньнік Ігар Аліневіч напісаў у ізалятары КДБ «Амэрыканка».
Журналісты «Працоўнай славы» паскардзіліся на дзеяньні галоўнага рэдактара, якая адключыла ім інтэрнэт і забараніла карыстацца міжгародняй тэлефоннай сувязьзю.
Журналістка Тамара Шчапёткіна з Бярозы кожны год у гонар Дня Волі вывешвае на сваім гаўбцы нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг. Кажа, што гэта — сямейная традыцыя. Бел-чырвона-белы сьцяг правісеў на гаўбцы цэлы дзень 25 сакавіка.
Суд над Нінай Багінскай, якая падняла бел-чырвона-белы сьцяг у цэнтры Менску, не завершаны і рашэньне ў ім не прынятае.
Мэрыя Масквы ўзгадніла акцыю расейскай апазыцыі 6 красавіка ў Новапушкінскім сквэры.
Бліц-агляд падзеяў у Беларусі, гісторыі і сьвеце.
Яе затрымалі ў Дзень Волі за малітву пад бел-чырвона-белым сьцягам ля Чырвонага касьцёлу.
Вярхоўны суд Расеі сёньня адмовіўся задаволіць патрабаваньне кіраўніка «Лігі абароны пацыентаў» Аляксандра Саверскага аб адмене «летняга часу», які круглы год дзейнічае ў краіне.
Увага! Ад нядзелі 31 сакавіка мяняюцца хвалі і час выхаду ў эфір нашых радыёпраграмаў.
Жонка прэзыдэнта Расеі Людміла Пуціна ўзяла ўдзел ва ўзнагароджаньні ляўрэатаў Горкаўскай літаратурнай прэміі за 2012 год.
Міністэрства замежных спраў Беларусі адмовіла ў акрэдытацыі незалежнаму беларускаму тэлеканалу «Белсат».
Выпускнік Кіеўскага нацыянальнага ўнівэрсытэту тэатру, кіно й тэлебачаньня Максім Буйніцкі прэзэнтаваў пяць сваіх дыплёмных стужак у родным Бабруйску.
Партызанскі РУУС Менску не дазволіў выезд для лекаваньня за мяжой Сяргею Марцалеву, асуджанаму на два гады пазбаўленьня волі ўмоўна за ўдзел у Плошчы-2010.
Ад сярэдзіны 1990-х Беларусь страціла 770 тысяч чалавек, і відавочных падставаў для зьмены гэтай тэндэнцыі няма.
Газэта «Зьвязда» правяла круглы стол з удзелам гісторыкаў Акадэміі Навук. Усе яны адзінадушна прызналі гістарычнае значэньне Беларускай Народнай Рэспублікі як нацыянальнай формы беларускай дзяржаўнасьці.
Наш госьць у Café Europa - Кшыштаф Лукашэвіч, польскі рэжысэр маладога пакаленьня, які ў 2012 годзе зьняў фільм «Жыве Беларусь!»
26 сакавіка ў Магілёўскім касьцёле Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і Сьв. Станіслава адбылася сьвяточная імша, якую адпраўляў мітрапаліт Менска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусеевіч.
Загрузіць яшчэ