Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Белсат» зноў не акрэдытавалі


Міністэрства замежных спраў Беларусі адмовіла ў акрэдытацыі незалежнаму беларускаму тэлеканалу «Белсат».

У сваім рашэньні беларускі МЗС спаслаўся на тое, што беларускія журналісты ўжо неаднаразова парушалі заканадаўства, калі супрацоўнічалі з гэтым тэлеканалам.

Рашэньне аб адмове ў акрэдытацыі перадалі афіцыйнаму прадстаўніку канала ў Беларусі Міхасю Янчуку 26 сакавіка.

«Такое рашэньне МЗС было чаканым для „Белсату“, бо журналісты тэлеканалу цудоўна ведаюць, у якой краіне яны працуюць, і што ніякай лібэралізацыі ад беларускага кіраўніцтва сёньня чакаць не выпадае», — сказаў прэс-службе Беларускай асацыяцыі журналістаў Міхась Янчук.

«Белсат» пачаў трансьляцыю ў 2007 годзе. Аднак за гэты час ніводнага разу ён не атрымліваў акрэдытацыі МЗС Беларусі. Журналісты каналу ня раз траплялі пад перасьлед беларускіх уладаў.

Галоўнымі спонсарамі каналу зьяўляюцца Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Польшча, польскае грамадзкае тэлебачаньне TVP S.A., швэдзкая агенцыя СІДА, амбасада Каралеўства Нідэрляндаў у Польшчы, дзяржавы Паўночнай Рады.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG