Прэзыдэнт ЗША Барак Абама ў заяве з нагоды Міжнароднага дня жанчынаў заявіў у пятніцу, што яго ўлада пацьвярджае сваю падтрымку ў барацьбе за правы і магчымасьці для жанчынаў і дзяўчат ва ўсім сьвеце.
У Рыме калегія кардыналаў сёньня вызначыла дату пачатку канкляву, на якім будзе абраны новы кіраўнік Рымска-каталіцкай царквы, — 12 сакавіка.
Калегія кардыналаў у часе чарговай сэсіі генэральнай кангрэгацыі ня вызначылася з тэрмінам пачатку канкляву па выбарах новага Папы.
Што і як сьвяткуецца 8 сакавіка ў постсавецкіх краінах — Беларусі, Грузіі, Украіне?
Дзяржаўны сакратар ЗША Джон Керы заявіў, што яго краіна далучаецца да тых людзей на сьвеце, якія 8 сакавіка адзначаюць і сьвяткуюць уклад жанчын у пабудову больш мірнага, справядлівага і заможнага сьвету.
Калісьці праца Андрэя Скуратовіча была зьвязаная з кіно і тэлебачаньнем. А цяпер ён — кінааматар, блогер, каардынатар у справе вяртаньня беларускіх фільмаў з Расеі.
За што варта змагацца беларускім жанчынам? Ці патрэбныя квоты для прадстаўніцтва беларускіх жанчын у органах улады?
«У нас няма мужчынаў, у нас жанчыны сталі мужчынамі», — кажуць дворніцы, якія чысьцяць вуліцы Менску ад лёду і сьнегу.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
7 сакавіка ў памяшканьні «Гістарычнай майстэрні» ў Менску адбылася незвычайная сустрэча — былыя вязьні нацызму згадалі пра акалічнасьці свайго вызваленьня з палону амэрыканскімі і брытанскімі войскамі.
Забіты ў Вільні Раман Вайніцкі называў акцыю 19 сьнежня 2010 году «дэструктыўнай» і пераконваў эўрапейскіх палітыкаў, што яны дарма даюць грошы на беларускую апазыцыю.
Таганскі суд Масквы сёньня санкцыянаваў арышт да 18 красавіка трох падазраваных паводле справы аб нападзе на мастацкага кіраўніка балету Вялікага тэатру Расеі Сяргея Філіна.
Вінаградава арыштавалі за тое, што ён паўдзельнічаў у карпаратыве «Гавары праўду» ў рэстаране «Журавінка». Яму ў такія ўстановы хадзіць забаронена.
У сувязі зь сьмерцю Уга Чавэса ў Беларусі на 3 дні рэкамэндавана адмяніць усе забаўляльныя мерапрыемствы. Ці зьбіраюцца менчукі адмяніць сьвяткаваньне 8 сакавіка?
Размова з Джоан Айві Станкевіч, аўтаркай кнігі ўспамінаў «Жыцьцё з водарам небясьпекі: Эўрапейскія прыгоды падчас падзеньня камунізму», якая нядаўна выйшла ў выдавецтве Outskirts Press у ЗША.
У Ленінскім судзе Менску 7 сакавіка працягваўся працэс над мадэльерам Сашам Варламавым, якога вінавацяць у прысваеньні грошай і ў тым, што ён не плаціў падаткі.
Дэпутат Краснабудзкага сельсавету Крычаўскага раёну Раман Бясьпяты, аштрафаваны Бабруйскім міжгарнізонным вайсковым судом за крадзеж аўса, цяпер працуе ў Расеі.
8 сакавіка ў Беларускім доме ў Варшаве адбудзецца прэс-канфэрэнцыя «Беларусь — гэта жанчына», у якой возьмуць удзел жонкі беларускіх палітвязьняў. Мадэратарам сустрэчы будзе эўрадэпутат Марэк Мігальскі.
Аргкамітэт сьвяткаваньня 95-х угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі абвяшчае конкурс патрыятычных фатаздымкаў і конкурс анэкдотаў. Плянуецца таксама напісаць падчас урачыстага сходу 24 сакавіка дыктоўку — «Ліст з-пад шыбеніцы» Кастуся Каліноўскага.
Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміла прэсавы сакратар Менгарвыканкаму Ілона Немава. Чакаецца, што імем памерлага прэзыдэнта назавуць новую вуліцу ў Каменнай Горцы.
Беларусь разам з Кубай і Іранам далучылася да жалобы па прэзыдэнце Вэнэсуэлы Уга Чавэсу. Жалоба доўжыцца тры дні, скасаваныя забаўляльныя перадачы на тэлеканалах, прыспушчаныя сьцягі на дзяржустановах, сарванае адзначэньне 8 сакавіка ў дзяржаўных арганізацыях.
Службоўцы гішпанскага каралеўскага двара 28 і 29 сакавіка ўпершыню правядуць страйк.
Міністэрства ўнутраных спраў Вэнэсуэлы ўвяло сухі закон на ўсёй тэрыторыі краіны да 12 сакавіка на час 7-дзённай жалобы па памерламу прэзыдэнту Уга Чавэсу.
Сталы прадстаўнік Расеі пры ААН Віталь Чуркін паабяцаў, што забароніць расейскай дэлегацыі ўжываць алкаголь падчас дзелавых сустрэчаў.
Улады Мэксыкі зачынілі турму, зь якой на мінулым тыдні зьбеглі 12 вязьняў.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі 7 сакавіка.
У Літве выказваюцца меркаваньні, што жорсткае забойства аднаго зь лідэраў беларускай дыяспары Рамана Вайніцкага можа быць зьвязанае зь інтарэсамі ў Літве трэцяй краіны — Расеі.
У Менску адбылася прэзэнтацыя кнігі праваабаронцы Алеся Бяляцкага «Асьвечаныя беларушчынай».
У Вільні быў забіты прэзыдэнт Асацыяцыі беларускіх арганізацыяў Літвы Раман Вайніцкі. Ён быў знойдзены сёньня раніцай ў сутарэньні шматпавярховага дому, дзе жыў зь сям’ёй. Паводле папярэдніх дадзеных паліцыі, ён памер ад жорсткіх катаваньняў.
Супраць пяці лідзкіх міліцыянтаў завялі крымінальную справу паводле артыкула «Перавышэньне ўлады або службовых паўнамоцтваў».
Чым кіраваўся Камітэт і якія наступствы гэта можа мець? Пра гэта — у перадачы «Свабода бяз гальштукаў» разважаюць старшыня БХК Алег Гулак, Сяргей Навумчык і Юры Дракахруст.
Ігар Рачкоўскі: «Як кіравала хакеем наша фэдэрацыя, дык я лічу, што поўным складам трэба ўстаць і сьмела сысьці»
Яны пагадзіліся на павышэньне цяперашняй арэнднай платы на 25 адсоткаў — такі кошт арэнды зафіксаваны будзе на год.
У Вільні знайшлі забітым старшыню Згуртаваньня беларускіх грамадзкіх суполак Літвы і клюбу «Сябрына» Рамана Вайніцкага.
«Заматаны скотчам рот, рукі назад заложаны, скотчам скручаны, і ногі скручаны. І вісеў такі электрапровад белы, край заматаны ізалентай».
Менскі аўтазавод пераходзіць на чатырохдзённы працоўны тыдзень з-за праблемаў са збытам гатовай прадукцыі.
Латвійская спэцслужба абвінаваціла КДБ Беларусі ў актыўнай працы сярод беларускай дыяспары. На скандальную заяву рэагуюць лідэры беларускіх арганізацый Латвіі.
Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня арганізацыя Inter-Parliamentary Union («Міжпарлямэнцкі зьвяз») абнародавала інфармацыю аб прысутнасьці жанчын у парлямэнтах краінаў сьвету.
Дасылайце сьмешныя, парадаксальныя, дзіўныя, абсурдныя, правакацыйныя побытавыя фотаздымкі беларускага жыцьця. Здымайце, што адбываецца з вамі і вакол вас. Пакажыце тое, што ня трапіць на старонкі афіцыйных газэтаў і дзяржаўнага тэлебачаньня.
6 сакавіка жонка экс-кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава Ірына Халіп, асуджаная за ўдзел у Плошчы 19 сьнежня 2010 году, вылятае ў Варшаву.
Атрад актывістаў БРСМ арганізавана прыйшоў да амбасады Вэнэсуэлы выказаць спачуваньне з нагоды сьмерці Уга Чавэса. Каля будынку амбасады іх ужо чакала здымачная група СТВ.
Гаворка ідзе аб незаконных дзеяньнях супрацоўнікаў міліцыі ў дачыненьні да жыхароў Ліды Івана і Багдана Шкурко.
У Ленінскім судзе Менску працягваецца працэс над мадэльерам Сашам Варламавым, якога вінавацяць у прысваеньні грошай.
6 сакавіка ў Менску прэзэнтуюць кнігу Алеся Бяляцкага, якую праваабаронца падрыхтаваў за кратамі.
Падзеі, якія сёньня маюць адбыцца ў Беларусі, і сёньняшні дзень у гісторыі.
Міжнародная Фэдэрацыя за правы чалавека (FIDH) і яе сяброўская арганізацыя ў Беларусі Праваабарончы цэнтр «Вясна» апублікавалі супольную заяву, у якой выказваюць глыбокае абурэньне масавымі і сыстэматычнымі актамі ціску і рэпрэсіяў у дачыненьні да палітычных зьняволеных у Беларусі.
5 сакавіка ў Санкт-Пецярбургу ня стала Валянціна Грыцкевіча. Слынны гісторык і грамадзкі дзеяч пакінуў гэты сьвет, не дажыўшы менш за месяц да свайго 80-годзьдзя.
Андрэй Чарнякевіч, дацэнт Гарадзенскага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы, звольнены, як высьветлілася, на асабістае ўказаньне старшыні аблвыканкаму Сямёна Шапіры, ня мог уладкавацца ў Горадні і зьехаў у пошуках працы за мяжу.
«Я любога адказу чакаў, у тым ліку і такога. Бо я ўжо ня першы раз бачу, як заходнія структуры падтрымліваюць Лукашэнку».
Загрузіць яшчэ