23 сакавіка ў Варшаве, нягледзячы на мароз, каля сотні чалавек узялі ўдзел у шэсьці і мітынгу ў гонар Дня Волі.
Для беларусаў за мяжой Дзень Волі — гэта нагода зьвярнуць увагу грамадскасьці й уплывовых палітыкаў на праблемы Беларусі.
У Празе адзначылі 95-ю гадавіну стварэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.
Цэлы пакет старых папераў, датаваных пачаткам ХХ стагодзьдзя, удалося ўратаваць падчас рэканструкцыі Купалаўскага тэатру.
Сёлета ў Каталіцкім Касцёле Дабравешчаньне — урачыстасьць Зьвеставаньня Пана будзе адзначацца 8 красавіка, а не 25 сакавіка, як традыцыйна.
«Камусьці вельмі хочацца, каб народ зараз, як і пры камуністах, нічога не вырашаў, а толькі ківаў галавой і пагаджаўся».
Жонка Зьмітра Дашкевіча Наста Дашкевіч зноў атрымлівае ад яго лісты без затрымак.
«Я спытаўся чаму Франкевіча з хворай ныркай кідаюць у карцэр? І чаму Лобаў не атрымлівае мэдычныя пасылкі, з мэдычным абсталяваньнем і вітамінамі?»
Вязьні пра кашу з камбікорму, юшку з саліцёрам, лягерныя кубкі, талеркі ды лыжкі.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Эўрапейскае касьмічнае агенцтва (European Space Agency) апублікавала падрабязную цеплавую мапу Сусьвету, калі ён яшчэ знаходзіўся ў «немаўлячым узросьце», гэта значыць, 380 тысяч гадоў пасьля Вялікага Выбуху.
Сёньня ў Кіеве чэскай кінастужкай «Крэпасьць» адкрыўся 10-ы Міжнародны фэстываль дакумэнтальнага кіно пра правы чалавека.
Берасьцейскія актывісты стваранай партыі БХД Яўген Хазіяметаў і Андрэй Шарэнда пакараныя штрафамі 1 мільён і 2,5 мільёна адпаведна за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга 18 сакавіка.
На конкурс ужо даслалі больш за 600 працаў. Яшчэ ня позна паўдзельнічаць: дасылайце сьмешныя, парадаксальныя, дзіўныя, абсурдныя, правакацыйныя побытавыя фатаздымкі беларускага жыцьця.
Ва ўзбуджэньні крымінальнай справы па выніках праверкі рэдакцыі часопіса «Архэ-Пачатак» адмоўлена.
У Менску адбылася міжнародная навуковая канфэрэнцыя «Хатынь: 1943–2013. Падзеі, людзі, памяць», дзе гісторыкі зноў спрачаліся і разам шукалі адказы на многія пытаньні.
У Берасьці працягвае знаходзіцца бяз права выезду зь Беларусі грамадзянка Польшчы Тэрэза Стшэлец, якая дамагаецца вяртаньня ёй аўтамабіля, ужо прададзенага беларускай мытняй насуперак рашэньню суду. З Тэрэзай Стшэлец і яе беларускім сябрам Вячаславам пагутарыў наш карэспандэнт
На месцы забойства Язафата Кунцэвіча, на Ўсьпенскай горцы непадалёк ад Сьвята-Ўспенскага катэдральнага сабору, цяпер будзе помнік былому ачольніку Рускай праваслаўнай царквы Аляксію ІІ.
У Менску захаваліся ўсе асноўныя будынкі, зьвязаныя з гісторыяй абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Аргкамітэт сьвяткаваньня 95-х угодкаў БНР паведамляе, што ўлады забаранілі юбілейныя ўрачыстасьці ў рэгіёнах краіны. Завяршаецца падрыхтоўка да шэсьця 24 сакавіка.
Гаспадарчы суд Віцебскай вобласьці пачаў прадаваць маёмасьць даўжнікоў праз акаўнты ў папулярных сацыяльных сетках.
Сёлета на Дзень Волі на сайце Свабоды — жывы рэпартаж зь мітынгу і шэсьця ў Менску.
Папулярны відэа-партал Youtube можа перайсьці на платную падпіску. Гэтую сэнсацыйную навіну падалі адразу некалькі інфармацыйных агенцтваў.
У Кастрычніцкі РАУС Віцебску забралі актывістаў партыі БНФ — цяперашняга старшыню абласной арганізацыі Леаніда Аўтухова і былога кіраўніка гэтай структуры Кастуся Смолікава. У гандлёвым цэнтры «Эвіком» яны раздавалі ўлёткі з запрашэньнем на мітынг 25 сакавіка.
Skype-аўтаадказьнік: svabodaradio.
Слонімскія актывісты падавалі заяўкі на правядзеньне беларускай дыктоўкі, урачыстага сходу, прысьвечанага Дню волі і мітынга. Урачыстасьці плянаваліся на тры дні. Аднак у правядзеньні ўсіх мэрапрыемтваў улады адмовілі.
22 сакавіка адзначаецца Сусьветны дзень вады. У многіх краінах сьвету праблема — недахоп вады, у Беларусі — яе якасьць.
Адна зь вядучых расейскіх няўрадавых арганізацыяў, таварыства «Мемарыял», ня будзе адмаўляцца ад замежных грантаў і рэгістравацца ў якасьці «замежнага агенцтва» у сувязі з праверкай, якая пачалася ў офісе праваабаронцаў.
У Стакгольме завершыліся «Беларускія дні» ў Швэцыі з удзелам прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці і журналістаў зь Беларусі.
Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
На наступным тыдні ў чацьвер папа Францішак накіруецца ў рымскую турму для непаўналетніх вязьняў Касал дэль Марма, дзе амые і пацалуе ногі 12 вязьняў.
Пра гэта карэспандэнту нашага радыё ў Брусэлі заявіў Пэтэр Стана, прэс-сакратар камісара Эўразьвязу ў пытаньнях пашырэньня і палітыкі добрасуседзтва Штэфана Фюле.
У парлямэнце Швэцыі ў рамках «Дзён Беларусі» 21 сакавіка адбыўся сэмінар «Грамадзянская супольнасьць Беларусі: барацьба за выжываньне».
Палітвязьня Арцёма Пракапенку адміністрацыя магілёўскай турмы пазбавіла перадачы і пакарала 5 суткамі ў штрафным ізалятары.
21 сакавіка на працэсе супраць кіраўніка юдэйскага рэлігійнага аб’яднаньня Беларусі Юрыя Дорна адбываюцца спрэчкі бакоў.
Працаўнікі «Гомельхлебпраму» й гандлёвага таварыства «Дабрабыт» не дачакаліся ад афіцыйных прафсаюзаў абароны ад ціску з боку адміністрацыі, якая патрабуе сплаціць вялікія сумы нястачы.
У ліпені Беларусь наведае папскі легат, які будзе ўдзельнічаць у сьвяткаваньні 400-годзьдзя абраза Маці Божай Будслаўскай.
У Сьледчым камітэце і МУС ня кажуць, за якія канкрэтна злоўжываньні затрымалі кіраўніка ўправы ўласнай бясьпекі МУС Уладзімера Кротава. Сярод вэрсіяў, пра якія кажуць назіральнікі, — «крышаваньне» бізнэсу ды помста пакрыўджаных калегаў.
Дарыюс Удрыс, прарэктар Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту па разьвіцьці і міжнародных сувязях, пракамэнтаваў для Радыё Свабода сытуацыю з магчымымі зьменамі ў ЭГУ.
Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт назваў чуткамі інфармацыю пра тое, што Эўракамісія пастанавіла скараціць фінансаваньне ўнівэрсытэту.
Кіраўнік сэнату ЭГУ Павал Церашковіч заяўляе, што Эўракамісія яшчэ не прымала рашэньня пра скарачэньне фінансаваньня ўнівэрсытэту.
Рэйс Менск — Франкфурт вылецеў з нацыянальнага аэрапорту «Менск» паражняком і з затрымкай на 36 хвілін.
Сябры і калегі ня хочуць верыць у самагубства.
Пасьля судовага пасяджэньня 20 сакавіка пагоршылася самаадчуваньне актывіста Маладога фронту Ўладзімера Яроменка.
21 cакавіка адновіцца працэс супраць кіраўніка Юдэйскага рэлігійнага аб’яднаньня ў Беларусі Юрыя Дорна.
Паўднёвакарэйскія ўлады заяўляюць, што маштабная хакерская атака, якая спаралізавала ў сераду кампутарныя сыстэмы буйных банкаў і тэлеканалаў краіны, зыходзіла з Кітая.
У райцэнтры Крычаў, што на Магілёўшчыне, 20 сямей жывуць у бараках, узьведзеных сорак гадоў таму. Будавалі іх на скорую руку са шчытоў, абкладзеных цэглай. На відэа — аднаногі інвалід Віктар Мішкоў і ягоная суседка Таісія Шырокшына.
Польская прэса абураецца парушэньнем правоў сваёй суграмадзянкі Тэрэзы Стшэлец, якую беларускія ўлады не выпускаюць дадому, пакуль не заплаціць 200 мільёнаў.
Прэсавая служба прэзыдэнта Ўкраіны паведаміла, што адміністрацыя Віктара Януковіча распрацоўвае праект ягонага афіцыйнага прадстаўніцтва ў сацыяльных сетках.
Загрузіць яшчэ