Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Касьцёл пераносіць Дабравешчаньне на два тыдні


Сёлета ў Каталіцкім Касцёле Дабравешчаньне — урачыстасьць Зьвеставаньня Пана будзе адзначацца 8 красавіка, а не 25 сакавіка, як традыцыйна.

Перанос зьвязаны з тым, што ў гэтым годзе 25 сакавіка прыпадае на Вялікі тыдзень. У дадзеным выпадку сьвята пераносіцца на панядзелак пасьля актавы Вялікадня, паведамляе catholic.by .

Зьвеставаньне — гэта дзень, у які арханёл Габрыэль абвясьціў паньне Марыі пра тое, што яна стане маці Бога, і ў які пад яе сэрцам зьявілася новае жыццё — Хрыстос.

Дата, аднак, умоўная, як і дзень нараджэньня Хрыста. Ва ўсходніх цэрквах гэтае сьвята адзначалі яшчэ ў V стагодзьдзі, а на Захадзе — з часоў пантыфікату Грыгорыя Вялікага (VІІ стагодзьдзе).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG