Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 21 сакавіка: народзіны Багушэвіча і Міжнародны дзень паэзіі


Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

У менскай галерэі «Ў» уганараваньне ляўрэатаў літаратурнай прэміі «Дэбют». Пачатак а 19-й.

У менскай фотастудыі «Зьнята» (Кастрычніцая, 19) – прэзэнтацыя кнігі «Stand by/За Беларусь». Аўтар ідэі – фатограф Андрэй Лянкевіч. Пачатак а 19-й.

У Менскай абласной бібліятэцы імя Пушкіна – прэсавая канфэрэнцыя з нагоды адкрыцьця выставы да 135-х угодкаў з дня нараджэньня Казіміра Малевіча і прэзэнтацыя кнігі Ігара Малевіча «Казімір Малевіч. Узыходжаньне на крыж лёсу». Пачатак а 17-ай.
Казімір Малевіч, Чорны квадрат
Казімір Малевіч, Чорны квадрат

Мусульманскае сьвята Наўруз.

Міжнародны дзень паэзіі, усталяваны ЮНЭСКА.

Герб Гомеля - рысь
Герб Гомеля - рысь
ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1562 – Гомель атрымаў герб.

1685 – нарадзіўся Яган Сэбастыян Бах, нямецкі кампазытар і арганіст.

1840 – нарадзіўся Францішак Багушэвіч, беларускі паэт.

1927 – польскі міністар унутраных справаў Славой-Складкоўскі забараніў Беларускую сялянска-работніцкую грамаду ў Заходняй Беларусі. Арганізацыя налічвала 100 тысяч чальцоў.

1935 – нарадзіўся Філарэт, мітрапаліт Менскі і Слуцкі, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі.

1980 – прэзыдэнт ЗША Джымі Картэр абвяшчае байкот Алімпійскіх гульняў у Маскве.

1987 – памёр паэт-песеньнік Адам Русак («Бывайце здаровы»).

2003 – памёр Георгі Таразевіч, савецкі і беларускі палітычны дзяяч, быў старшынём Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР. У верасьні 1991 году, будучы народным дэпутатам СССР, выступіў на сэсіі Вярхоўнага Савету Беларусі і падтрымаў ўвядзеньне Бел-Чырвона-Белага Сьцяга і Герба «Пагоня» у якасьці дзяржаўных сымбаляў.


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

Жыцьцё – вандроўка на чоўне па моры,
Сьмерць – гэта прыстань пасьля працы рупнай.
Многім даецца раскоша бяз гора,
Вось яны й лічаць, што ўсё ім даступна.

Францішак Багушэвіч
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG