Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўднёвая Карэя: на нас напаў ці то Кітай, ці то КНДР


Паўднёвакарэйскія ўлады заяўляюць, што маштабная хакерская атака, якая спаралізавала ў сераду кампутарныя сыстэмы буйных банкаў і тэлеканалаў краіны, зыходзіла з Кітая.

Як паведамляе рэгулятар ў сфэры камунікацыяў Паўднёвай Карэі, аналіз сытуацыі паказаў, што ўсе шэсьць арганізацыяў былі атакаваныя з дапамогай шкоднай праграмы з адной крыніцы.

Рэгулятар таксама паведамляе, што яму пакуль не ўдалося высьветліць, хто зьяўляецца арганізатарам хакерскіх нападаў, аднак у краіне ўжо пачаліся размовы пра тое, што за гэтым можа стаяць Паўночная Карэя.

Адмыслоўцы адзначаюць, што ўлады Паўночнай Карэі часта выкарыстоўваюць кітайскія IP-адрасы, каб замаскіраваць свае кібэратакі.

Напярэдадні тэлекампаніі KBS, MBC, YTN паведамілі паліцыі, што іх кампутары завісьлі і не перазагружаюцца. Банкі Shinhan Bank і Nonghyup заявілі, што іх сеткі таксама пацярпелі, перадае ВВС.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG