У сувязі са сьнежным штормам у Беларусі 16 сакавіка ў менскіх школах адмененыя заняткі. Міністэрства адукацыі загадала адмяніць усе мерапрыемствы, зьвязаныя з удзелам дзяцей.
На Магілёўшчыне 50 паселішчаў без электрычнасьці. Аварыі на дарогах. Камунальныя службы не пасьпяваюць чысьціць ад сьнегу дарогі.
У Гомелі ў кватэры жонкі 15 сакавіка знойдзены мёртвым у пятлі былы першы намесьнік старшыні гарвыканкаму Анатоль Чысьцік.
15 сакавіка актывісты дэмакратычных арганізацыяў Гомеля выйшлі на прыпынкі грамадзкага транспарту з надрукаваным пад гербам «Пагоня» тэкстам Канстытуцыі 1994 году
Улады Масквы адмовілі ў просьбе праваабарончай арганізацыі «Міжнародная амністыя» зладзіць сёньня пікет перад беларускім пасольствам.
Менгарвыканкам даў дазвол на правядзеньне мітынгу і шэсьця да Дня Волі 24 сакавіка, але зьмяніў месца збору на пляцоўку перад кінатэатрам «Кастрычнік».
Цыклён «Хавэр» разбушаваўся. Абясточаныя дзясяткі населеных пунктаў, замеценыя дарогі, у аварыях на сьлізкіх дарогах зьбіраюцца па паўсотні аўтамабіляў.
Кастрычніцкі райсуд Віцебску адмовіў двум актывістам, якія хацелі ў судовым парадку змусіць цэнтральную гарадзкую паліклініку падпісаць дамову на мэдычнае абслугоўваньне ўдзельнікаў сьвяткаваньня Дня Волі.
На Гарадзеншчыне сябры БХД праводзяць «Хвалю салідарнасьці з палітвязьнямі». Падчас акцыі высьвятляецца: многія жыхары вобласьці ня ведаюць, што ў Беларусі ёсьць палітзьняволеныя.
У Ватыкан на інтранізацыю папы рымскага Францішка I паедзе кіраўнік беларускага касьцёла мітрапаліт Менска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Глеба Бядрыцкага прызналі вінаватым у завалоданьні маёмасьцю праз злоўжываньне служовым становішчам.
Ці насамрэч Беларусь — «вораг інтэрнэту», як лічыць міжнародная арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў»? Як кантралюе дзяржава інтэрнэт?
15 сакавіка на паўднёвым усходзе Беларусі чакаецца працяглы моцны сьнег, раніцай і днём у многіх раёнах рэспублікі пройдуць моцныя сьнегапады.
Міністар аховы здароўя ПАР Аарон Матсааледзі абвясьціў, што каля 28% школьніц у краіне зьяўляюцца носьбітам ВІЧ-інфэкцыі.
З 2003 да 2011 загінулі як меней 116 тысяч мірных іракцаў і 4800 замежных вайскоўцаў.
Міжнародны інстытут стратэгічных дасьледаваньняў зь Вялікабрытаніі лічыць, што баявая здольнасьць беларускіх сухапутных войскаў застаецца «неакрэсьленай», тым ня менш адзначае паніжэньне баявога духу прызыўнікоў у беларускай арміі.
Падзеі, якія сёньня маюць адбыцца ў Беларусі і сьвеце гэты дзень у гісторыі.
У інтэрнэт-сэрвісе Skype адмаўляюць інфармацыю некаторых мэдыяў, што расейскія спецслужбы могуць праслухоўваць размовы праз гэтую праграму.
Беларускія ўлады зьбіраюцца зноў прасіць крэдыт у Міжнароднага валютнага фонду.
Запрашэньне наведаць Беларусь будзе накіравана папу Францішку ад канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў.
У Гомельскім раёне блізу вёскі Сасноўка з восені стаіць няўбраная кукуруза. Мясцовыя жыхары ўсю зіму фурманкамі й санкамі вазілі сьпелыя кіяхі на корм курам і свойскай жывёле.
Нядаўні выпадак з зоркай паралімпійскага спорту Людмілай Ваўчок, якую ахова сталічнага клюбу «Тытан» не пусьціла ўнутр памяшканьня, спаслаўшыся на меры бясьпекі, выклікаў хвалю абурэньня.
Якіх зьменаў у каталіцкім касьцёле ад новага пантыфіка чакаюць беларускія герархі, сьвятары і вернікі.
Вязень магілёўскай калёніі Арцём Пракапенка патэлефанаваў дамоў. Маці Віалета Пракапенка кажа, што сын на ўмовы ўтрыманьня не скардзіўся, але ў яго застаецца нявырашанай праблема недахопу грошай для набыцьця харчоў у турэмнай краме.
Жонка Зьмітра Дашкевіча Наста Дашкевіч кажа, што лісты ад яго пачалі прыходзіць са значнай затрымкай, чаго раней у гарадзенскай турме, дзе трымаюць Дашкевіча, не было.
Палітвязень Мікалай Статкевіч за час зьняволеньня ніводнага разу не атрымаў прадметаў гігіены ды іншых рэчаў, на якія для кожнага вязьня з бюджэту выдзяляюцца грошы.
Алесь Бяляцкі ў калёніі піша ўспаміны пра музэй Максіма Багдановіча.
Расея зьбіраецца ўвесьці візавы рэжым з постсавецкімі краінамі Сярэдняй Азіі. Гэта робіцца дзеля таго, каб хутчэй дамагчыся бязьвізавага рэжыму з Эўразьвязам.
У Гомелі зьнішчаюць унікальную драўляную забудову XIX — пачатку ХХ стагодзьдзя на вуліцы Валатаўскай. На яе месцы хочуць пабудаваць шматпавярховы дом.
Літоўскія супольнасьці прадпрымальнікаў, грамадзкія лідары сёньня заявілі, што забойства Рамана Вайніцкага можа быць паказьнікам актывізацыі арганізаваных злачынных груповак.
На вашыя пытаньні адказаў беларускі філёляг, перакладчык, грамадзкі дзеяч і палітык, дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га скліканьня, былы старшыня БНФ Лявон Баршчэўскі.
Паводле сацыялягічнай службы Гэлап, станоўчую ацэнку кіраўніцтву ЗША ў 2012 годзе далі ў сярэднім 41% жыхароў нашай плянэты.
Вакол імя новага папы рымскага Franciscus аднавіліся мовазнаўчыя спрэчкі пра тое, як правільна падаваць гэтае імя па-беларуску: Францішак ці Францыск?
Кнігараспаўсюднік Алесь Яўдаха 18 сакавіка мусіць сплаціць 57 мільёнаў штрафу, накладзенага судом паводле абвінавачваньня ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці.
Высьветлілася, што пераклад паўночнакарэйскага прапагандысцкага відэа, якое нібыта паказвае пакуты людзей у ЗША і якое стала вельмі папулярным у інтэрнэце, гэта жарт.
Абраньне новага папы рымскага, якім стаў арцыбіскуп Буэнас-Айрэса 76-гадовы Хорхэ Марыё Бэргольё, быццам узарвала сацыяльныя сеткі.
«Католікі Беларусі з удзячнасьцю Богу і надзеяй прынялі абраньне новага папы. Яны выказваюць яму сваю пашану і паслухмянасьць, бачаць у ім Добрага Пастыра, які павядзе іх у новы час і будзе іх духоўна падтрымліваць. Мы чакаем сустрэчы з новаабраным папам на беларускай зямлі».
«Ад імя амэрыканскага народу мы зь Мішэль шлем самыя цёплыя пажаданьні Яго Сьвяцейшаству папе Францішку», — гаворыцца ў заяве прэзыдэнта ЗША Барака Абамы.
Ватыкан удакладніў афіцыйнае імя новага папы рымскага. Яго варта зваць проста Францішак, а не Францішак I.
Сёньня была абнародаваная справаздача ААН па Індэксу разьвіцьця чалавечага патэнцыялу (ІРЧП). Паводле сёлетняй справаздачы Беларусь апынулася на 50 месцы са 189, апярэдзіўшы ўсе краіны СНД (чым вышэйшае месца ў індэксе, тым горшае разьвіцьцё чалавечага патэнцыялу ў краіне).
Падзеі, якія сёньня маюць адбыцца ў Беларусі, і сёньняшні дзень у гісторыі.
Наколькі прадказальным было абраньне аргентынскага кардынала Хорхэ Марыё Бэргольё Папам Рымскім? Першы ў гісторыі Касьцёла Папа езуіт — гэта добра ці дрэнна для Беларусі? Ці не ператвараецца традыцыйная працэдура абраньня Папы Рымскага ў сусьветнае шоў?
Філёзаф Алесь Анціпенка пра абраньне новага Папы Рымскага.
«Добра ведаеце, што мэтай канклаву былі выбары біскупа для Рыма. Атрымалася, што мае браты кардыналы выбралі яго з краю сьвету.»
Прафэсар Юры Хадыка назваў абраньне новага папы вялікай падзеяй для Беларусі і для ўсяго сьвету:
Філёзаф Пётра Рудкоўскі разважае, што чакаць Беларусі ад абраньня новага папы:
Абраньне новага Папы Рымскага камэнтуе з Лёндану рэктар Беларускай каталіцкай місіі ў Ангельшчыне айцец Аляксандр Надсан.
266-тым Папам Рымскім стаў аргентынец Хорхэ Марыё Бэргольё, першы іезуіт у гісторыі. Новы папа выбраў імя -- Францішак I. <b>ДАДАЛІСЯ КАМЭНТАРЫ І ФОТА</b>
У Магілёве грамадзянам дазволілі аплачваць праезд у тралейбусах 10 і 20-рублёвымі купюрамі.
Сям’я загінулага пад коламі «Поршэ-Каена» дзіцяці запатрабавала кампэнсацыю за маральную шкоду.
Загрузіць яшчэ