Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Не далі пікетаваць амбасаду Беларусі ў Маскве


Паліцыя каля беларускага пасольства ў Маскве (архіўнае фота)
Паліцыя каля беларускага пасольства ў Маскве (архіўнае фота)

Улады Масквы адмовілі ў просьбе праваабарончай арганізацыі «Міжнародная амністыя» зладзіць сёньня пікет перад беларускім пасольствам.

Пікет меўся быў прымеркаваны да першых угодкаў выкананьня сьмяротнага прысуду ў дачыненьні да Ўладзіслава Кавалёва і Дзьмітрыя Канавалава. У лістападзе 2010 году іх прысудзілі да сьмерці за тэракт у менскім мэтро 10 красавіка 2010 году, у выніку якога загінулі 15 чалавек і больш за 200 былі параненыя.

«Міжнародная амністыя» паведамляе, што ўлады расейскай сталіцы прапанавалі два альтэрнатыўныя месцы правядзеньня пікету, але арганізацыя адмовілася, паколькі яны былі далёка ад цэнтру і ня мелі ніякага дачыненьня да зьместу дэманстрацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG