Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ватыкан: Францішак, а не Францішак І


Ватыкан удакладніў афіцыйнае імя новага папы рымскага. Яго варта зваць проста Францішак, а не Францішак I.

Афіцыйны прадстаўнік Ватыкана Федэрыка Ламбардзі растлумачыў, што кардынал Жан-Луі Тора, які абвясьціў імя новага пантыфіка, назваў яго «Францішак» — без нумарацыі.

Менавіта пад такім імем новы новы папа рымскі ўключаны ў афіцыйны бюлетэнь Ватыкана.

"Ён стане Францішкам I пасьля таго, як зьявіцца Францішак II’’, — цытуе Ламбардзі ВВС.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG