Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алесь Бяляцкі піша ўспаміны пра музэй Максіма Багдановіча


Алесь Бяляцкі
Алесь Бяляцкі

Алесь Бяляцкі ў калёніі піша ўспаміны пра музэй Максіма Багдановіча.

Вязень бабруйскай калёніі праваабаронца Алесь Бяляцкі пачаў працаваць над новай кнігай. Былая калега Алеся Бяляцкага па працы ў музэі Максіма Багдановіча Паліна Сьцепаненка распавяла карэспандэнту Свабоды.

«Алесь пачаў пісаць успаміны пра музэй Максіма Багдановіча, дзе ён працаваў дырэктарам з 1989 года па 1998 год. Паралельна я пішу свае ўспаміны пра музэй і мы плянуем абменьвацца гэтымі тэкстамі. Мяркую, я таксама дапамагу яму ў наборы ягоных тэкстаў. З гэтага можа атрымацца кніга. На маю думку, музэй Багдановіча ў 1990-ыя гады быў вельмі цікавым асяродкам. А ўсё, што не пераносіцца на паперу — зьнікае. Бяляцкі гэта заўсёды падкрэсьлівае. Мяркую, атрымаецца кніжка з тых, якія вельмі модныя зараз у Эўропе. Спадзяюся, яна будзе цікавай».

На пачатку сакавіка адбылася прэзэнтацыя кнігі Алеся Бяляцкага «Асьвечаныя беларушчынай», якую ён дапісваў ужо ў зьняволеньні ў бабруйскай калёніі. Гэта збор літаратуразнаўчых артыкулаў і эсэ. У калёніі Алесь Бяляцкі працуе ў цэху пашыву спэцвопраткі: шые рукавіцы. У вольны час знаходзіць магчымасьць і для літаратурнай працы.

Алесь Бяляцкі асуджаны на 4,5 гады зьняволеньня за ўтойваньне прыбыткаў з-за мяжы. Праваабаронца ў судзе даводзіў, што атрыманыя грошы ішлі на дапамогу пацярпелым ад палітычных рэпрэсій.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG