Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомелі на прыпынках чыталі Канстытуцыю


15 сакавіка актывісты дэмакратычных арганізацыяў Гомеля выйшлі на прыпынкі грамадзкага транспарту з надрукаваным пад гербам «Пагоня» тэкстам Канстытуцыі 1994 году

Старшыня абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў тлумачыць:

«У сувэрэннай Беларусі Канстытуцыя 1994 году найбольш адпавядала дэмакратычным прынцыпам. Канстытуцыя 1996 году — гэта ня новая рэдакцыя Асноўнага Закону, а падрэдагаваная Канстытуцыя аўтарытарнай сыстэмы, якая не дазваляе свабодна разьвівацца краіне. Праз выхад на прыпынкі грамадзкага транспарту мы зьвярнулі ўвагу мінакоў на тое, што канстытуцыйныя правы ў краіне павінны выконвацца, а сама Канстытуцыя павінна быць дэмакратычнай, а не скіраванай на падтрымку аўтарытарнага рэжыму».

Апрача Канстытуцыі, актывісты чыталі на прыпынках і газэту «Народная воля».

Паўсюль ля прыпынкаў, дзе стаялі з Канстытуцыяй грамадзкія актывісты, дзяжурылі байцы спэцназу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG