Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барак Абама вітаў абраньне папы рымскага Францішка


«Ад імя амэрыканскага народу мы зь Мішэль шлем самыя цёплыя пажаданьні Яго Сьвяцейшаству папе Францішку. Як абаронца абяздоленых і самых безабаронных, ён нясе праўду любові і спагаду», — гаворыцца ў заяве прэзыдэнта ЗША Барака Абамы.

«Выбраньне першага папы з амэрыканскіх кантынентаў кажа пра сілу і жыцьцяздольнасьці рэгіёну, які аказвае ўсё большы ўплыў на наш сьвет. Разам зь мільёнамі іспанамоўных амэрыканцаў мы ў ЗША падзяляем радасьць гэтага гістарычнага дня», — завіў Барак Абама і дадаў, што амэрыканцы моляцца за новага пантыфіка.

Абама падкрэсьліў, што гэтак жа, як ён працаваў з папам Бэнэдыктам XVI, ён будзе рады разам з Францішкам дамагацца міру, бясьпекі і павагі да асобы кожнага чалавека.

У сераду канкляў выбраў арцыбіскупа Буэнас-Айрэса Хорхэ Марыё Бэргольё кіраўніком Рымска-каталіцкай царквы. Новы папа абраў сабе імя Францішак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG