Лінкі ўнівэрсальнага доступу

8 гадоў начальніку сакратарыяту Савету Рэспублікі

абноўлена

Глеб Бядрыцкі ў судзе
Глеб Бядрыцкі ў судзе

Разгляд крымінальнай справы былога начальніка сакратарыята Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Глеба Бядрыцкага пачаўся восеньню 2012-га года і праходзіў ў закрытым рэжыме.

Падчас працэсу рабіўся працяглы перапынак.

15 сакавіка яго прызналі вінаватым у завалоданьні маёмасьцю праз злоўжываньне служовым становішчам. Сярод іншага, у справе фігураваў катэдж плошчай 220 м2 у вёсцы Каменная Горка.

Прысуд — 8 гадоў зьняволеньня з канфіскацыяй. Тэрмін Бядрыцкі будзе адбываць у калёніі ўзмоцненага рэжыму.

Вядома, што Бядрыцкі зьвяртаўся да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай вызваліць яго ад крымінальнай адказнасьці, але просьба была адхіленая.

Справу разглядала судзьдзя Тацяна Тупік.

Маці Зоя Міхайлаўна заявіла пасьля суду, што прысуд будуць абавязкова абскаржваць. Яны былі супраць закрытасьці працэсу, лічаць, што гэтак хавалі тое, што сын стаў ахвярай замовы. Паводле маці, на працэсе усё ішло да таго, што справа рассыпецца, але ў выніку сына прызналі вінаватым. Бацькі так ня лічаць. «Прасьледуюць самых таленавітых людзей», — сказала маці абвінавачанага.

Пракурор прасіў для Бядрыкага 10 гадоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG