Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эгіпце — новая ўспышка непарадкаў


Падчас леташніх пратэстаў у Каіры
Падчас леташніх пратэстаў у Каіры

У эгіпецкай сталіцы Каіры і ў іншых гарадох краіны пачаліся акцыі пратэсту пасьля таго, як сёньня суд Эгіпту вынес канчатковы прысуд абвінавачаным паводле справы аб леташніх непарадках на стадыёне ў Порт-Саідзе.

Паведамляецца, што ў Каіры заўзятары сталічнай каманды «Аль-Ахлі» падпалілі штаб-кватэру Асацыяцыі футболу Эгіпту й будынак паліцэйскага клюбу. У Порт-Саідзе сотні пратэстоўцаў спрабавалі заблякаваць рух судоў праз Суэцкі канал.

Раней сёньня суд пацьвердзіў сьмяротны прысуд 21 фігуранту справы аб трагедыі на стадыёне ў Порт-Саідзе. Пяцёра былі прысуджаныя да пажыцьцёвага зьняволеньня. 19 чалавек атрымалі тэрміны зьняволеньня ад 5 да 15 гадоў, яшчэ 28 — апраўданыя.

У студзені ў Порт-Саідзе дзясяткі людзей сталі ахвярамі сутыкненьняў, якія пачаліся пасьля таго, як суд у Каіры прысудзіў да сьмяротнага пакараньня 21 чалавека, які праходзілі ў гэтай справе. У лютым летась на стадыёне ў Порт-Саідзе адбыліся сутыкненьні пасьля таго, як мясцовая каманда «Аль-Масры» атрымала перамогу над сталічным клюбам «Аль-Ахлі». Тады загінулі больш за 70 чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG