Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новыя тэракты ў Аўганістане

абноўлена

У Кабуле 9 сакавіка пры выбуху, які быў учынены сьмяротнікам ля будынка Міністэрства абароны Аўганістану, загінулі ня менш за дзевяць цывільных грамадзянаў.

Яшчэ 13 чалавек былі параненыя, сярод іх два супрацоўнікі вайсковага ведамства. Пра гэта паведамляе кабульская паліцыя.

Выбух адбыўся падчас візыту ў Аўганістан новага міністра абароны ЗША Чака Хэйгела. У момант выбуху ён знаходзіўся ў іншым месцы.

Адказнасьць за тэракт узялі на сябе талібы. Як паведаміў прадстаўнік талібаў, Забіюлах Муджахід, выбух ня быў накіраваны наўпрост супраць Хэйгела. Паводле словаў Муджахіда, баевікі хацелі паказаць гатовасьць у любы момант ажыцьцявіць напад у Кабуле.

Сёньня ж у горадзе Хосьце на паўднёвым усходзе краіны пры выбуху, які быў учынены сьмяротнікам, загінулі восем дзяцей і паліцыянт. Яшчэ двое дзяцей параненыя. Паводле зьвестках мясцовых уладаў, паліцыянті схапіў тэрарыста, які зьбіраўся атакаваць патруль аўганскіх і замежных вайскоўцаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG