Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як беларусы возяць кантрабандныя цыгарэты ў Польшчу


Польскія памежнікі перахапілі непадалёк Сувалак 2 легкавікі зь беларускімі нумарамі пад завязку набітыя кантрабанднымі цыгарэтамі на агульную суму каля 50 тысячаў эўра.

Для кантролю супрацоўнікі памежнай службы спынілі дзьве машыны. Пабачыўшы памежнікаў, кантрабандысты спрабавалі бегчы. Але безвынікова.

Паводле інфармацыі Падляскага памежнага аддзелу, падчас праверкі аўтамабіляў выяўлена больш за 360 тысячаў розных марак цыгарэтаў без акцызных марак на польскай мове.

Кантрабандай былі запоўненыя практычна ўсе месцы, прыдатныя для ўтойвання пачкаў цыгарэт: стэляжы, тэхналягічныя адтуліны дзьвярэй, дыванок і нават заднія сядзеньні.

Грамадзянаў Беларусі адпусьцілі да суду. Машыны сканфіскавалі, іх могуць прадаць дзеля кампэнсацыі будучых штрафаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG