Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд над Каваленкам адмовіліся весьці па-беларуску


Сяргей Каваленка

У Віцебску пачаўся суд над актывістам Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Сяргеем Каваленкам.

А 9-й раніцы стала вядома, што працэс Сяргея Каваленкі будзе весьці іншая судзьдзя. Замест Натальлі Карабліной сёньня працэс вядзе судзьдзя Першамайскага раённага суду горада Віцебска Валянціна Кісьмярожкіна.

Залю ахоўваюць міліцыянты ў форме. Яшчэ да пачатку суду ў самой залі было больш за 20 чалавек — міліцыянтаў у форме і людзей у цывільным. Іншых людзей у залю пусьцілі толькі пасьля таго, як яны пачалі пагражаць паскардзіцца старшыні суду. Каваленка запатрабаваў, каб працэс вёўся на беларускай мове. Судзьдзя адмовіла, сказала, што прысутнічае перакладчык. У суд прыехаў адвакат Каваленкі.

Увечары 25 сакавіка актывіста затрымалі абвінавацілі ў пераходзе дарогі ў неналежным месцы й аштрафавалі. У пратаколе напісана, што Каваленка ішоў па праезнай частцы вуліцы 2-ая Прадольная. Гэта заўважыў міліцэйскі патруль, пад'ехаў на машыне, зрабіў заўвагу. І нібыта Каваленка ў нецэнзурнай форме адмовіўся сысьці на ходнік. Тады яго затрымалі нібыта за хуліганства. Гэта пацьвярджаюць сьведкі – супрацоўнікі патрульна-паставой службы Першамайскага раёна Аляксей Новікаў і Аляксандар Давыдоўскі. Яны кажуць што падчас размовы з Каваленкам зьвярнулі ўвагу на пах алькаголю.

У сваім выступе адвакат Аляксандар Галіеў папрасіў суд спыніць працэс і скасаваць адміністрацыйную справу супраць Каваленкі. Бо лічыць, што сведчаньні міліцыянтаў супярэчлівымі. А таксама зазначыў, што лекар- эксперт з упэўненасцю ня можа засьведчыць нецвярозасць Сяргея.

Каваленку павезьлі на мэдычнае асьведчаньне — праверыць на наяўнасьць алькаголю ў крыві. Сьведка Аляксандар Лебедзеў, доктар псыхіятр-нарколяг кажа, што Каваленка праходзіў тэст адмовіўся. Але, паводле Лебедзева, пах алькаголю адчуваўся. Экспэрт сказаў, што ў Сяргея Каваленкі была цьвердая паходка, што ён паводзіў сябе адэкватна, а пачырванелы твар мог быць прыкметай падвышанага ціску, або таго, што ён быў напружаны і хваляваўся. Але паводзіў сябе адэкватна, ніякіх праяваў хуліганскіх паводзінаў не было.

Актывіст спытаў, ці магло б за 20 хвілін нешта змяніцца ў яго стане, каб ён хістаўся на вачох у міліцыянтаў, а ў лякарні паходка была цвердая. Лекар сказаў, што такога быць ня можа.


Сяргея Каваленку абвінавацілі ў дробным хуліганстве. На яго склалі пратакол за брыдкаслоўе ды за тое, што ён «размахваў рукамі».

Ноч з 25-га на 26 сакавіка Каваленка правёў у ізалятары часовага ўтрыманьня. Назаўтра, пасьля абвяшчэньня перапынку ў судзе, актывіста адпусьцілі з-пад варты.

Паводле жонкі апазыцыянэра Алены Каваленкі, некалькі дзён перад затрыманьнем каля іхнага дому дзяжурылі незнаёмыя машыны.

Глядзець камэнтары (6)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG