Іна Студзінская, Менск Сёлета да новага навучальнага года Нацыянальны інстытут адукацыі выпусьціў 160 найменьняў падручнікаў для школьнікаў. Трэба аддаць належнае, значная частка з іх – сапраўды вельмі зьмястоўныя, прайшлі экспэртызы, рыхтаваліся да конкурснай аснове. Але, на жаль, сустракаюцца яшчэ і даволі дзіўныя – у прыватнасьці, падручнікі для малодшых школьнікаў.