Сяргей Астраўцоў, Горадня Ваўкавыск паўгода рыхтуюць да “Дажынак-2004”, якія павінны адбыцца 17 верасьня. Увесь горад ператварылі ў суцэльную будоўлю. Раней мы паведамлялі, як у дамах зьнялі дахі, вынялі вокны, каб замяніць новымі, але своечасова не завезьлі, і таму дамы пазалівала дажджом. Улетку сталі кепска паступаць грошы зь бюджэту на рамонт, рабочым часова не было чым плаціць, і некаторыя пачалі разьяжджацца. Сёньня з новым імпэтам праводзяцца рамонтныя работы, каб любым коштам пасьпець падрыхтаваць горад да “дажынак”, на якія традыцыйна прыяжджае прэзыдэнт Лукашэнка. Праўда, сёньня ў Ваўкавыску сталі вельмі баяцца тэрарыстаў.