Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Невядомыя блякавалі машыну Лябедзькі


Валер Каліноўскі, Менск Увечары 7 верасьня “Волга” з танаванымі шыбамі блякавала машыну лідэра АГП Анатоля Лябедзькі ў двары дома па вуліцы Шчадрына ў Менску.

Спадар Лябедзька перад гэтым наведваў кватэру аднаго з супрацоўнікаў зачыненай уладамі газэты “Время” Аляксандара Цынкевіча, у кватэры якога праваахоўныя органы спрабавалі зрабіць ператрус. Пасьля таго як спадар Лябедзька ад’ехаў ад яго дома, за ім накіравалася шэрая “Волга”, а потым у адным з двароў невядомыя ў “Волзе” заблякавалі яму выезд. Гаворыць Анатоль Лябедзька:

(Лябедзька: ) “Я спрабую зь ім паразумецца і так пастукваючы ў акенца кажу: “Мне трэба выехаць, прапусьціце, калі ласка” – ніякай рэакцыі, я ўжо потым пачаў кулаком біць яму шыбу, кажу: “Што за бандыты, чаму не даеце праехаць”, ніякай рэакцыі, сядзяць і перакрылі выезд”.

Анатолю Лябедзьку ўдалося выехаць са двара толькі праз запасную браму. Ён зазначае, што будзе падаваць заяву ў міліцыю наконт хуліганскіх дзеяньняў невядомых.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG