Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзесяць сутак арышту за адно слова супраць рэфэрэндуму


Любоў Лунёва, Менск Актывіст Маладога Фронту Зьміцер Дашкевіч правядзе 10 сутак за кратамі спэцпрыёмніка-разьмеркавальніка. Так яго пакараў суд Цэнтральнага раёну Менску за слова “Ганьба!”, якое хлопец крыкнуў на Кастрычніцкім пляцы пасьля выступу Аляксандра Лукашэнкі.

У суд Цэнтральнага раёну падтрымаць Зьмітра Дашкевіча прыйшлі каля дзясятка сяброў Маладога Фронту. Супрацоўнікі міліцыі абвінавацілі хлопца ў дробным хуліганстве.

7 верасьня на Кастрычніцкім пляцы пасьля мітынгу супраць тэрарызму пачалася трансьляцыя прамовы Аляксандра Лукашэнкі на вялікім экране. Пасьля таго, як Аляксандар Лукашэнка абвесьціў, што падпісаў указ аб правядзеньні рэфэрэндуму, некалькі дзясяткаў чалавек пачалі скандаваць: “Ганьба!” Амонаўцы затрымалі двух чалавек — Зьмітра Дашкевіча і Барыса Гарэцкага. Барыса ў дзяжурнай частцы міліцыі адпусьцілі, а на Зьмітра склалі пратакол паводле 156 артыкулу (дробнае хуліганства). Ноч юнак правёў у спэцпрыёмніку-разьмеркавальніку.

Міліцыянты сьцьвярджалі, што Зьміцер нібыта нецэнзурна лаяўся ў публічным месцы. Нягледзячы на тое, што доказаў гэтага яны не прывялі, намесьнік старшыні суду Леанід Ясіновіч пакараў юнака арыштам на 10 сутак. Актывіст Маладога Фронту так пракамэнтаваў гэты прысуд:

(Дашкевіч: ) “Я лічу, што ўчора на плошчы выказваў думку бальшыні беларускага грамадзтва. Беларусам абрыдла ўжо дванаццаць гадоў “ярма”, сямнаццаць мы не пацягнем. Немагчыма ўвесь час зьмяняць Канстытуцыю”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG