(Спадарыня: ) “Я за Лукашэнку!”
(Спадар: ) “Ну ён жа ня будзе пажыцьцёвым царом у нас?! Я ня бачу ў Беларусі іншага чалавека, які б трымаў Беларусь у такім парадку”.
(Спадарыня: ) “Адмоўна стаўлюся, бо ён сам хоча пабыць ва ўладзе як мага болей. Няма выключна ніякай альтэрнатывы. Мы не свабодныя ў гэтым выбары”.
(Спадар: ) “Адмоўна. Абсалютная ўлада ў чалавека. Канстытуцыю мяняць нельга”.
(Карэспандэнт: ) “Як вы ставіцеся да абвешчанага Аляксандрам Лукашэнкам рэфэрэндуму”?
(Спадарыня: ) “Станоўча стаўлюся”.
(Спадарыня: ) “Гэта бацька наш. Што ён скажа, тое будзем рабіць. Галоўнае, каб плаціў грошы, каб не было беспрацоўя”.
(Спадар: ) “Нармальная зьява для чалавека ва ўладзе — утрымацца ва ўладзе”.
(Спадар: ) “Больш няма каго ставіць. Ну, каго? Назавіце лідэра — я б за яго пайшоў. Быў Карпенка, але ж раптоўна памёр. Каго яшчэ? Дайце іншага лідэра, і я пайду за яго”.
(Спадар: ) “Я да рэфэрэндуму стаўлюся адмоўна. Пуціну калі прапанавалі павялічыць тэрмін ва ўладзе ў Расеі, ён сказаў, што ня будзе пад сябе мяняць Канстытуцыю. Гэта сумленны чалавек і палітык. Канстытуцыя — гэта сьвятое, і пад сябе яе падганяць, я лічу, няправільна”.
(Спадарыня: ) “Вельмі дрэнна стаўлюся. Гэта дае магчымасьць стаць нейкім царом ці, як у Туркмэністане, захапіць уладу на ўсё астатняе жыцьцё”.
(Спадарыня: ) “Я лічу, што Канстытуцыя павінна быць непарушнай. Чаму мы павінны яе перарабляць? Нядаўна ж мянялі. Прайшло мала часу, і чаму мы другі раз павінны галасаваць за зьмены ў Канстытуцыі?”
(Спадарыня: ) “Ня хочам, каб Лукашэнка зноў заступаў на пасаду прэзыдэнта”.
(Спадарыня: ) “Трэцяга тэрміну не павінна быць. Канстытуцыю нельга мяняць ні ў якім разе. Нельга наваць даваць такі шанец, каб чалавек мог мяняць яе на сваю карысьць. Рэфэрэндум на працяг улады аб’яўлены тады, калі ў Расеі была жалоба па ахвярах тэрарызму. Я лічу, што гэта амаральна”.
(Спадарыня: ) “Мы ведаем, чаго Лукашэнка хоча, мы будзем галасаваць супраць”.
(Спадар: ) “Лукашэнка па вялікім рахунку сваіх абавязкаў не выконвае. Паглядзіце, колькі людзей у нас едзе на заробкі ў Расею. Чаму яны едуць? Едуць таму, што ня могуць дома зарабіць на пракорм сям’і — заробкі нізкія. Лукашэнка толькі абяцае, але нават абяцаньняў сваіх не выконвае”.