(Карэспандэнтка: ) “Скажыце, калі ласка, як вы ставіцеся да абвешчанага Аляксандрам Лукашэнкам рэфэрэндуму?”
(Спадарыня: ) “Паўсюль жалоба, людзі перажываюць, а ён вырашае свае палітычныя праблемы”.
(Спадар: ) “Вельмі адмоўна. Беларускі народ будзе змагацца, як можа. Трэба ісьці да канца”.
(Спадар: ) “Скажу, што гадоў праз восем пра Беларусь можна будзе забыць”.
(Спадар: ) “Станоўча, гэта наша права выбару, і кожны выкажа свой пункт гледжаньня”.
(Спадарыня: ) “Я была вельмі зьдзіўленая, але мне спадабалася гэтая ідэя. Ён пытаецца ва ўсіх дазволу на ўдзел у выбарах”.
(Спадар: ) “Ёсьць такі анэкдот. Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка выдаў указ пра тое, што прэзыдэнтам Беларусі можа быць толькі чалавек зь дзесяцігадовым досьведам работы прэзыдэнтам”.
(Спадар: ) “Як да ўсяго астатняга, што нам паабяцана… Пажыцьцёва, значыць”.
(Спадар: ) “Пажыцьцёва ня трэба, але на адзін тэрмін чаму не дазволіць?”
(Спадарыня: ) “Станоўча. А чаму бы й не? У выніку рэфэрэндуму рашэньне ўсё роўна застанецца за народам”.
(Спадарыня: ) “Ён мне перашкаджае — як зарабляць грошы, так і жыць. Як мая маці пэнсіянэрка жыве ў галечы, так і я, работнік дзяржаўнай службы, амаль жабрую. Чым хутчэй яго перавыберуць, тым будзе лепей для нас усіх”.
(Спадарыня: ) “Станоўча. Гэта права кожнага — удзельнічаць. Ён жа не працягвае тэрмін, а будуць выбары, далей наша галасаваньне”.
(Спадар: ) “Нарадзіўся Сапармурат Ніязаў у эўрапейскім варыянце”.
(Спадар: ) “ Я лічу, што прэзыдэнт нармальна займаецца сваёй работай”.
(Спадар: ) “Гэта вельмі дрэнна для нас. Калі пройдзе гэты рэфэрэндум, то, мабыць, Лукашэнка застанецца на пасадзе прэзыдэнта на ўвесь час”.
(Спадарыня: ) “Ужо бы сказаў, што пажыцьцёва ён будзе, ды ўсё. Нашто праводзіць рэфэрэндум?”
(Спадар: ) “Вельмі адмоўна, таму што гэта парушэньне Канстытуцыі, а па-другое, ужо два пэрыяды адбыў ён, трэба даць некаму іншаму, больш дасьведчанаму чалавеку, які вырашыць нашыя праблемы”.
(Спадарыня: ) “Адмоўна, таму што гэта дэспатызм. Надакучыла. Адсутнасьць свабоды надакучыла…”