У конкурсе ўдзельнічае 21 пераможца абласных і менскага конкурсаў пэдагагічнага майстэрства. Плянуецца, што лепшы пэдагог атрымае аўтамабіль “Жыгулі”.
Удзельнікі конкурсу мусяць зрабіць цікавае самапрадстаўленьне, правесьці відэа-урок, урок у сваім і незнаёмым клясе, пэдагагічны брэйн-рынг ды іншыя. Дарэчы, па тэлебачаньні паказалі, як сьпяваюць гэтыя выкладчыкі і чытаюць вершы. Многія бацькі й настаўнікі абураюцца, кажуць, што такія шоў падобныя на конкурсы самадзейнасьці ня самай лепшай якасьці. Вось меркаваньне намесьніцы дырэктара Нацыянальнага гуманітарнага ліцэю Ірыны Сідарэнкі, якая глядзела перадачу па тэлебачаньні:
(Сідарэнка: ) “Вось гэты конкурс “Настаўнік года” – яскравы прыклад таго, што настаўнік займаецца не сваёй справай. Гэтыя вершыкі, гэтыя песьні… Дзе няма ні вакальных дадзеных, і верша там не пачуеш. Такія асацыяцыі, што лепш бы гэтыя людзі працавалі. Лепш бы яны вучылі дзяцей і ўсе свае сілы, што яны кладуць на гэтыя нікому не патрэбныя гульні, аддавалі б дзецям”.
Лявон Баршчэўскі лічыць, што паказчыкам добрай працы настаўніка насамрэч зьяўляюцца веды вучняў і іхны сьветапогляд:
(Баршчэўскі: ) “Падтрымка настаўніка – гэта задума сама па сабе добрая. Але калі гэта робіцца ў выглядзе шоў, калі ацэньваецца падрыхтаваны, вывучаны нумар актора, а не доўгатэрміновая трывалая праца і веды вучняў – то гэта прафанацыя конкурсу. Галоўны крытэрый – веды і сьветапогляд вучняў”.
Я размаўляла з выкладчыкамі ВНУ, якія працавалі ў прыёмных камісіях. Усе яны аднагалосна кажуць, што ўзровень якасьці ведаў абітурыентаў значна зьнізіўся. Зьнікае розьніца паміж выпускнікамі сталічных школаў і вясковых. Выкладчыкі з жалем канстатуюць, што розьніца зьнікае не таму, што вясковая адукацыя стала лепшай.
На думку дырэктара ліцэю Ўладзімера Коласа ў сёлятніх умовах лепшых настаўнікаў, якія валодаюць мэтодыкай выкладаньня і даюць паўнавартасныя веды дзецям, як раз не стануць выдвігаць на званьне настаўніка году. Прычына – іншыя крытэрыі.
(Колас: ) “На вялікі жаль, улады выказалі непавагу да настаўнікаў, якія працавалі ў Нацыянальным гуманітарным ліцэі. Я лічу, што гэты конкурс, як і іншыя дзеяньні ўладаў у дачыненьні да школы, будзе мець выразную ідэалягічную афарбоўку. То бок, перавага будзе надавацца больш лаяльным настаўнікам, якія працягваюць традыцыі ідэалягічнага “ачмурэньня” маладога пакаленьня”.
Выкладчыкі ліцэю казалі, што яны ніколі й ня ўдзельнічалі ў такога кшталту конкурсах.