Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутатка Віцебскага гарсавету Вольга Карач засталася беспрацоўнай


Браніслава Санкевіч, Віцебск Пасьля таго, як былі абвешчаныя парлямэнцкія выбары, спадарыня Карач двойчы спрабавала зарэгістравацца ў якасьці кандыдаткі ў дэпутаты. Але акруговая камісія № 19 сьпярша адмовілася зарэгістраваць ейную ініцыятыўную групу, а потым не зарэгістравала і асабіста Вольгу Карач у якасьці кандыдаткі ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная грамада”.

Пакуль настаўніца ангельскай мовы Вольга Карач адстойвала свае правы балятавацца ў Віцебску ды Менскім Цэнтарвыбаркаме, адміністрацыя СШ №27 абвясьціла, што абавязковы тэрмін ейнага працаўладкаваньня ў якасьці маладога адмыслоўцы скончыўся. І працоўны кантракт школа зь ёй заключаць ня будзе, бо высьветлілася, што вялікая грамадзкая актыўнасьць замінае дэпутатцы ў ейнай прафэсійнай настаўніцкай дзейнасьці. Такім чынам, Вольга Карач сталася адзінай беспрацоўнай дэпутаткай гарсавету, дзе дагэтуль была адзінай прадстаўніцай палітычнай апазыцыі.

Свае правы балятавацца ў парлямэнт Вольга Kарач зьбіраецца адстойваць далей у Цэнтарвыбаркаме, а што да пэрспэктываў працаўладкаваньня, то ва ўмовах кантрактнай сыстэмы спадарыня Карач ня мае жаданьня ўладкоўвацца болей на дзяржаўную працу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG