40-50 тысяч рублёў павінны патраціць слонімскія бацькі на гаспадарчыя тавары для дзіцячых садкоў. Гэта гіганцкая сума ў параўнаньні з заробкамі слонімцаў – паведамляе ў найноўшым нумары “Газэта Слонімская”. Увогуле беларускія бацькі плоцяць за харчаваньне дзяцей у садкох менш чым па паўдаляра ў дзень. Дзеці ў садкох заўсёды напаўгалодныя, і шмат хто з бацькоў жадае плаціць болей, абы дзіця лепей кармілі – піша “Камсамольская праўда ў Беларусі”. Міністэрства адукацыі плянуе падняць кошт харчаваньня да 30 даляраў на месяц. Аднак пры гэтым больш забясьпечаныя бацькі будуць аплочваць катлету і свайму дзіцёнку, і дзіцёнку зь беднай сям’і.
У 2005 г. беларускі пашпарт заменяць на ідэнтыфікацыйную картку, а за мяжу беларускія грамадзяне будуць езьдзіць з адмысловым замежным пашпартам. Прапіску заменяць на рэгістрацыю, паведамілі “Камсамольскай праўдзе” ў МУС. Цяпер прапіска ў Менску каштуе на чорным рынку 350 даляраў на год.
“Камсамольская праўда ў Беларусі” паведамляе пра бясплатны канцэрт расейскага рокера Вячаслава Бутусава, які адбудзецца сёньня на пляцы Бангалор у Менску ў падтрымку рэпрэсаваных беларускіх музыкаў. Самі забароненыя музыкі пяяць з Бутусавым ня будуць. Гарадзкія ўлады намякнулі, што калі НРМ, “Палац”, “Нэйра Дзюбэль”, “Drum Ecstasy”, “Крама” й Зьміцер Вайцюшкевіч прымуць удзел у канцэрце, канцэрт будзе забаронены.
Сёньня ў Ваўкавыску пачаліся “Дажынкі”, якія сьмела можна назваць унікальнымі: таму што Лукашэнка за месяц да рэфэрэндума прыехаў “зжаць” галасы вяскоўцаў, а таксама таму, што ўраджай найлепшы за апошнія 10 гадоў – піша “Беларуская дзелавая газэта”. А ваўкавыская “Местная газета” паведамляе, што сам Ваўкавыск да Дажынак падрыхтаваць не пасьпелі: “Цэнтральны пляц вычысьцілі добра, а бліжнія вулачкі не падмазалі”.
Начальнік ідэалягічнай управы адміністрацыі прэзыдэнта спадар Шаўцоў днямі інструктаваў рэктараў беларускіх ВНУ, каб тыя прапагандавалі сярод студэнтаў афіцыйную сымболіку, інстытут і асобу прэзыдэнта, рэфэрэндум. А міністар адукацыі спадар Радзькоў запатрабаваў “кантраляваць працу кампутарных сетак унутры ВНУ”. Сваю лепту ў гэтыя рэкамэндацыі па ідэалягічным выхаваньні унесла і старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, паведамляе БДГ.
Больш за 200 школьнікаў сельскіх школ Бабруйшчыны з 4 верасьня працуюць на ўборцы бульбы, ільна й яблыкаў. За 2 тыдні працы дзеці зарабілі па 8-16 даляраў, паведамляе “Вячэрні Бабруйск”.
Гл. таксама іншыя матэрыялы на тэму рэфэрэндуму – svaboda.org/info/referendum.