Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьміцер Дашкевіч адбыў 10 сутак за слова “ганьба”


Любоў Лунёва, Менск Актывіст Маладога Фронту Зьміцер Дашкевіч выйдзе сёньня на волю спэцпрыёмніка-разьмеркавальніка. Сябры Зьмітра будуць сустракаць яго а 9 вечара.

Нагадаем, 7 верасьня Зьмітра Дашкевіча арыштавалі на 10 сутак за слова: “Ганьба!” ў часе трансьляцыі выступу Аляксандра Лукашэнкі на Кастрычніцкай плошчы пра падпісаньне ўказа аб рэфэрэндуме. Міліцыянты ня сталі абвінавачваць маладафронтаўца ў парушэньні так званага палітычнага артыкулу: яго судзілі за дробнае хуліганства.

Зьміцер Дашкевіч адбывае арышт далёка не першы раз. Ён атрымаў ад сваіх сяброў цёплыя рэчы, харчовыя перадачы і прэсу.

Гл. таксама іншыя матэрыялы на тэму рэфэрэндуму – svaboda.org/info/referendum.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG